старонкі гісторыі
(Заканчэнне.
Пачатак у № 4).
І што мае сёння Украіна, выконваючы планы Захаду? Поўную страту незалежнасці, і ў палітычным, і ў эканамічным плане. Кіруецца толькі яго ўказаннямі, жыве і ваюе за яго грошы. Эксперты сцвярджаюць, што, па розных крыніцах, ад 1/3 да 2/3 яе зямель скуплена заходнімі кампаніямі. Кіраўнік кіеўскага рэжыму Зяленскі дамовіўся з сынам Сораса, што ў Хмяльніцкай, Чарнавіцкай і Цярнопальскай абласцях будзе адведзена 400 квад- ратных кіламетраў зямлі пад захаванне таксічных адходаў. Іх пачнуць завозіць туды буйнейшыя карпарацыі свету. Як гэта будзе ўплываць на экалогію, на здароўе лю- дзей, ні яго, ні яго заходніх сяброў не цікавіць. Апошнія дабіліся сваіх мэт — акупіравалі Украіну, ператварыўшы ў сваю калонію, стварылі праблемы Расіі, навязаўшы ёй вайну. А Зяленскі прадаўся ім з усімі трыбухамі, працягваючы палітыку сваіх папярэднікаў.
Дзесяць гадоў ідзе вайна
на Данбасе. Гарыць Горлаўка. У цяперашнюю навагоднюю ноч украінскія ваенныя бамбілі ў Данецку дзіцячы забаўляльны цэнтр, гасцініцы, кафэ, жылыя дамы. Гінуць
мірныя людзі. Вось сумны вынік нацысцкай палітыкі
кіеўскага рэжыму. Калі ў ЛНР і ДНР праходзіў рэферэндум аб уваходжанні
ў РФ, іх жыхары
гаварылі: “Мы дадому
хочам, у Расію”,
“З 1991 года ўсё было няправільна”.
А пасля такога ж
рэферэндуму ў Херсонскай
вобласці яе кіраўнік Уладзімір Сальда
сказаў: “Усе мы хочам
жыць у вялікай сям’і,
з якой пачыналася наша гісторыя”. Вось таму і ідзе вайна з неанацызмам, фашызмам — называйце
як хочаце, толькі змест гэтай з’явы на Украіне застанецца адным —
антычалавечым. У Вялікую Айчынную нашы бацькі гэта праходзілі, ведаем.
Захад не бачыць Украіну развітой дзяржавай. Там рэфармуецца сістэма адукацыі. Зніжаецца яе фінансаванне, скарачаецца колькасць школ, аб’ядноўваюцца ўрокі. Умець чытаць-пісаць — і дастаткова для ўкраінскіх дзетак. Нават кафедру самалётабудавання і касманаўтыкі ліквідавалі ва ўніверсітэце. Навошта яна ў аграрным прыдатку Захаду, так? Толькі навучанню ваеннай справе аддаецца прыярытэт. Адмяняюцца стыпендыі для студэнтаў, каб не нагадвалі пра жыццё ў СССР. Будуць выдзяляцца гранты. Для паслухмяных, лаяльных, такіх, хто ўмела працягне прадаваць сваю краіну заходнім гаспадарам? Нядаўна Вярхоўная рада легалізавала свабодны продаж марыхуаны. Каб і далей тлуміць мазгі, асабліва моладзі? Праз амерыканскую кампанію назойліва прасоўваюцца інтарэсы ЛГБТ. Для вырашэння розных гендарных пытанняў лю- дзям патрэбна вялікая колькасць лекаў, гарманальных сродкаў. Вось кампаніі па іх выпуску і багацеюць. Свае меркантыльныя планы пацвярджаюць і прадстаўнікі другой галіны вытворчасці: ім патрэбен ліцій, а залежы яго знаходзяцца пад Данецкам і Луганскам.
Зяленскі просіць прыняць Украіну ў ЕС. А не захочуць еўрапейскія дзяржавы — маю на ўвазе Польшчу, Славакію, Венгрыю, Румынію — вярнуць сабе землі, якімі раней валодалі? І тады не стане на Украіне Галіцыі і Валыні, Закарпацця, Букавіны і Бесарабіі. Як не стала рускамоўных Данбаса, Крыма і Маларосіі, супраць якіх кіеўскі рэжым разгарнуў у 2014-м вайну, насаджаючы палітыку неанацызму. Падчас майдана ў сту-дзені 2014 г. уплывовае румынскае выданне Adevarul апублікавала артыкул, дзе заклікала скарыстацца сітуацыяй на Украіне і вярнуць “свае тэрыторыі” — Букавіну, Герцагскую акругу і Паўднёвую Бесарабію.
Рытарычнае пытанне задае адзін з экс-дэпутатаў Вярхоўнай рады: “Украіне лепш калі: на працягу 25 гадоў незалежнасці ці ў вайну з 2014 года?”. І рэзюміруе пра сённяшнюю ўладу: “У галовах гэтых людзей збіўся навігатар”.
Як польскія акупанты насаджвалі каталіцтва
і прымушалі ўкраінцаў
святкаваць Каляды
25 снежня, як германскія
нацысты ў 1941-м
прымушалі да таго ж, так цяпер прэзідэнт Зяленскі забараніў праваслаўныя Каляды 7 студзеня.
А, між іншым, згодна
энцыклапедыі, у 2002 г.
на Украіне 76% насельніц- тва былі праваслаўнымі. Толькі ў іх зараз сілай,
зброяй адабралі
праваслаўныя храмы.
Праведзенае нядаўна на Украіне апытанне паказала: больш 70% жыхароў гатовыя змяніць сваё грамадзянства, толькі б не ісці на фронт. Людзі зразумелі: ад іх патрабуюць абарону жыцця і багацця палітыкаў і алігархаў, а не родную зямлю, якая ўжо не належыць ім.
Падчас СВА частка ўкраінскіх салдат, што перайшла на бок узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, зараз фарміруе батальён імя Багдана Хмяльніцкага. Яны ўважліва прачыталі сваю воінскую прысягу, а там размова — пра вернасць народу Украіны. Вось дзеля простага народа і будуць яны змагацца супраць неанацыстаў.
Як мантру, украінская вярхушка паўтарае пра вяртанне да граніц 1991 года. Але ж у арміі ДНР і ЛНР зараз ваююць супраць узброеных сіл Украіны і розных наёмнікаў хлопцы, якім у 2014-м было па 8 — 12 гадоў. Яны бачылі, памятаюць і цяпер ба- чаць, што зрабілі і робяць з іх роднымі і блізкімі, з іх дамамі, школамі, бальніцамі неанацысты, новыя бандэраўцы. Яны змагаюцца з варожым рэжымам Кіева і ўдзячны Прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну за тое, што пайшоў насустрач данбасцам, падтрымаў іх. Такую салідарнасць адобрыў бы і ўкраінскі гетман ХVІІ стагоддзя Багдан Хмяльніцкі.
Хочацца верыць,
што вялікі Днепр,
які бярэ пачатак на поўначы Смаленскай вобласці Расіі і нясе свае воды праз Беларусь і Украіну, Днепр,
у купелі якога
прынялі хрышчэнне
далёкія продкі трох
нашых народаў,
зноў аб’яднае нас.
А беларусам трэба не паўтарыць памылак Украіны. Неабходна выстаяць у той жорсткай ідэалагічнай, ментальнай вайне, якую заходні капіталізм вядзе супраць Беларусі, супраць Саюзнай дзяржавы. Як адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”, “нашы непрыяцелі і ворагі, скажам адкрыта, выбіраюць зручны момант, каб паставіць нас на калені. Мы не павінны даць ім такога шанцу”.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
член Беларускага саюза
журналістаў.