Меню
Курс $  3.13 | €  3.46 | ₽100  3.72 |
Погода 2 °C

Маладосць беларускай дзяржавы

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 12.01.2024

Першага студзеня грамадскасць Беларусі адзначыла 105-годдзе з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Адной з 15 рэспублік вялікага Савецкага Саюза, адкуль выйшлі многія з нас. Рэспублікі, якая пасля Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне стала ў 1945 годзе адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў “круглы стол” пад назвай “Гістарычны шлях Савецкай беларусі”, прысвечаны гэтай даце. Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі зачытаў прывітанне Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам “круглага стала”.



За ім сабраліся вучоныя, палітыкі, эксперты нашай краіны і Расійскай Федэрацыі. Выступоўцы падкрэслівалі, што ўтварэнне БССР дало старт развіццю беларусаў. У першай палове 1920-х гадоў тэмп росту вытворчасці ў буйной прамысловасці ў нас быў вышэй, чым у цэлым па СССР. Укараняліся прагрэсіўныя метады працы. Заахвочвалася творчая ініцыятыва рабочых. Узнік рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Аб’ядноўвала людзей, узмацняла актыўнасць правя- дзенне суботнікаў. Разгарнулася вялікая работа па ліквідацыі непісьменнасці. Напрыклад, калі ў 1927/28 навучальным годзе навучаннем было ахоплена больш за 42 тысячы непісьменных, то ў 1930/31 годзе займалася ўжо звыш 297 тысяч чалавек. У 1931/32 навучальным годзе ў БССР было завершана ажыццяўленне ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання, перайшлі да ўсеагульнага сямігадовага навучання. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі на Беларусі не было ВНУ. Настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве і мінску не толькі не давалі вышэйшай адукацыі, але і не карысталіся правамі сярэдняй школы: іх выпускнікі былі пазбаўлены права паступаць у ВНУ.

Праводзілася вялікая работа па стварэнні вышэйшай школы, падрыхтоўцы неабходных кадраў для народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы. У 1920 г. быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут. У 1921-м — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1924-м — Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1925-м — Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі.
З 1932 года ў Мінску пачала дзейнічаць Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. І так далей. Сёння мы маем шырокую сетку вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, на ўсе запыты абітурыентаў і работадаўцаў.

У 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры, рэарганізаваны пазней у Беларускую акадэмію навук. Важную ролю ў навуковым жыцці рэспублікі адыграла адкрыццё бібліятэкі БДУ, якая з часам стала Дзяржаўнай бібліятэкай БССР. Развіваліся беларускія проза і паэзія, тэатральнае мастацтва, жывапіс, скульптура, архітэктура.

Калі ўсё гэта параўнаць з тым застоем, які панаваў да 1939 г. на заходніх беларускіх землях, што былі акупіраваны панскай Польшчай, з той шавіністычнай палітыкай, якую палякі тут праводзілі, адрозненне — як неба і зямля. Таму і змагаліся нашы землякі супраць панскага зняволення, за сваю нацыянальную годнасць, за свабоду. Яны і прыйшлі да нас з Усходу, з БССР.
Без савецкай рэспублікі не было б таго, што мы займелі і што маем зараз. БССР так і называюць: маладосць беларускай дзяржавы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!