Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

Дабрыня — генны код беларусаў

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 05.01.2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
прадоўжыў яшчэ на год магчымасць
прыязджаць да нас без візы
жыхарам Літвы, Латвіі і Польшчы.

Бязвіз для літоўцаў і латышоў дзейнічае з 15 красавіка 2022 года. Для палякаў — з 1 ліпеня 2022 года. За гэты час па ім да нас прыязджала каля 800 тысяч суседзяў, у тым ліку каля 500 тысяч грамадзян Літвы, каля 240 тысяч грамадзян і неграмадзян Латвіі, 62800 грамадзян Польшчы. Едуць па розных прычынах. У адных тут жы- вуць родныя і сябры, у другіх — знаходзяцца магілы дзядоў і прадзедаў. Як падкрэсліў наш Прэзідэнт, у суседніх краінах часта сустракаюцца жыхары з беларускай кроўю, “гэта нашы людзі”. І мы па-чалавечы да іх адносімся”.



Для людзей з невысокім дастаткам прывабнымі з’яўляюцца цэны на беларускія прадукты, лекі, на гаручае, а таксама на медыцынскія і санаторныя паслугі.
Ездзіць суседзі могуць па ўсёй Беларусі. Няхай гля- дзяць, любуюцца разам з намі яе прыгажосцю, карыстаюцца камфортам. Нам не шкада. Мы людзі гасцінныя, добразычлівыя. Беларусь заўсёды дэманстравала сваю міралюбівасць, гатоўнасць супрацоўнічаць і сябраваць. Простыя людзі за заходняй граніцай таксама прытрымліваюцца такой думкі, мяркуючы па іх водгуках у інтэрнэце. На жаль, кіруючая вярхушка там, якая праводзіць палітыку ЗША, настроена да Беларусі варожа.
Зразумела, што наша дзяржава гэтым добрым жэстам — бязвізам — мае яшчэ адну мэту: ліквідаваць інфармацыйную блакаду, данесці грамадству іншых краін, што Беларусь спакойна жыве і развіваецца, што ў ёй рады гасцям, добрым, пазітыўным людзям. Паказаць справядлівую, рэальную карціну — у процівагу тым негатыўным стэрэатыпам, якія лапшой на вушы навешваюць сваім грамадзянам заходнія паліттэхнолагі ў лютай злосці да незалежнай, сацыяльна-арыентаванай Беларусі. У адказ на працяг нашага бязвізу Міністэрства замежных спраў Латвіі нават выступіла з заявай, што наведванне латышамі Беларусі з’яўляецца “пагрозай нацыянальнай бяспецы Латвіі”. Ну так, нашы грэчка, каўбасы, бензін… начынены трацілам, ці што? Але ж, калі там цэны вышэй у 3-4 разы, то бязвіз сапраўды пагроза іх “палітычнай эліце, што захапіла там уладу”, як адзначае беларускі палітык Юрый Васкрасенскі.
А мы з паразуменнем, дабрынёй ставімся і да ўкраінцаў, якія ўцякаюць ад вайны і знаходзяць прытулак у мірнай Беларусі. Многія становяцца яе грамадзянамі.
Яшчэ адзін накірунак беларускай дабрачыннасці — аздараўленне дзяцей Данбаса. Яны адпачываюць, папраўляюць здароўе ў лагерах і санаторыях. Вось і зараз у нас знаходзіцца група з 35 хлопчыкаў і дзяўчынак са спецыяльнай карэкцыйнай школы-інтэрната горада Антрацыта Луганскай Народнай Рэспублікі. Жывуць у санаторыі “Дубровенка” Магілёўскага раёна. Для іх распрацавалі шырокую пазнавальную і забаўляльную праграму: розныя экскурсіі, наведванне мінскага дэльфінарыя і, вядома ж, навагодняе свята ля ўпрыгожанай ёлкі, з Дзедам Марозам і Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі. Яны пабывалі на беларускай прэзідэнцкай ёлцы. А яшчэ дзеці з Данбаса пісалі пісьмы Дзеду Марозу са сваімі пажаданнямі. І прасілі яны не дарагія рэчы, не наварочаныя гаджэты, а, у большасці, — каб не было вайны. Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” ахапіла не толькі беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак, але і нашых юных гасцей. Яны бавяць час, знаёмяцца з Беларуссю з 22 снежня па 10 студзеня ўжо 2024 года. Для іх новая лакацыя — гэта адпачынак ад узрываў снарадаў і пажараў, пазітыўныя эмоцыі і многа падарункаў. Як расказвала выхавацель школы-інтэрната, у іх сярод цацак там няма ні пісталетаў, ні аўтаматаў, каб тыя не нагадвалі пра вайну, пра страляніну. Сёння беларусы падарылі юным гасцям цеплыню, прыгожую навагоднюю і калядную казку.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!