Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -3 °C

Часцінку цяпла — дзецям-сіротам

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 23

Пост опубликован: 22.12.2023

Сёння Гарадзейскую спецыяльную школу-інтэрнат з валанцёрскім візітам наведалі пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, ксёндз-канонік Пётр Шарко і прыхаджане храма разам з намеснікам камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце 85 брыгады сувязі маёрам Яраславам Бернікавым.Часцінку цяпла — дзецям-сіротам Часцінку цяпла — дзецям-сіротам Часцінку цяпла — дзецям-сіротам



Напярэдадні навагодніх свят у рамках акцыі “Нашы дзеці”, якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта, і каталіцкай акцыі “Хвілінка дабрыні” госці ўручылі падарункі.
Такія дабрачынныя акцыі — выдатная і незабыўная падзея, якая напаўняе сэрцы ўсіх удзельнікаў станоўчымі эмоцыямі.
Акцыя “Нашы дзеці” — гэта ініцыятыва, якая аб’ядноўвае неабыякавых людзей, якія жадаюць зрабіць актыўны ўклад у шчаслівае дзяцінства дзяцей з дзіцячых дамоў. І штогод у снежні арганізуюцца зборы падарункаў, грошаў на добраўпарадкаванне дзіцячых пакояў, арганізацыю святаў і шмат іншага.
Як адзначыў намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце 85 брыгады сувязі Яраслаў Бернікаў, хацелася б, каб такіх мерапрыемстваў было больш:
— Мы знаходзімся на парозе адыходзячага 2023 года. Гэта час Калядных святаў, падарункаў і цудаў. Вядома, хочацца, каб і выхаванцы гэтай школы не засталіся ўбаку. Вельмі добра, што існуе такая акцыя, як “Нашы дзеці”, да якой спрычынілася і Міністэрства абароны. Гэта акцыя — значная і сапраўды неабходная. Прычым для ўсіх удзельнікаў. Дзеці атрымліваюць увагу, падарункі, павышаюць свой далягляд, знаёмяцца з новымі людзьмі. А мы пераводзім увагу ад паўсядзённых клопатаў і бытавых клопатаў на патрэбы іншых, незнаёмых ці малазнаёмых нам людзей. І стараемся палегчыць іх жыццё, зрабіць яго больш яскравым і радасным. Калі ты робіш добрыя справы, у цябе праяўляюцца твае найлепшыя якасці. Таму я жадаю ўсім прыняць удзел у акцыі і адчуць самім, што дабро заўсёды вяртаецца да таго, хто гатовы ім дзяліцца. І ўвогуле — хацелася б, каб такіх мерапрыемстваў станавілася больш.
Падчас сустрэчы с дзецьмі, госці цікавіліся, чым ім падабаецца займацца, пра што яны мараць. Ксёндз-канонік Пётр Шарко распытаў, ці ведаюць дзеці, хто такі Ісус Хрыстос, і якое хрысціянскае свята набліжаецца. Адна з дзяўчынак добра ведала гісторыю нараджэння месіі і жвава распавядала пра гэта.Часцінку цяпла — дзецям-сіротам Часцінку цяпла — дзецям-сіротам Часцінку цяпла — дзецям-сіротам Часцінку цяпла — дзецям-сіротам
А пасля, пазнаёміўшыся з кожным з дзетак, пазбаўленых сямейнага акружэння, уручылі чаканыя падарункі.
Важным момантам з’яўляецца тое, што падарункі выбіраюцца з улікам інтарэсаў і патрэбнасцей дзяцей. Таму і сёння кожны атрымаў тое, што яму сапраўды прыемна.
Такія сустрэчы маюць вялікае значэнне для дзяцей, якія выраслі ў цяжкіх умовах або засталіся без бацькоў. Дзякуючы гэтым штогадовым хвілінам дабрыні яны разумеюць, што не засталіся адны, што іх атачаюць людзі, якія клапоцяцца пра іх і хочуць зрабіць іх жыццё больш шчаслівым. І спадзяемся, што такіх спосабаў падтрымаць і паказаць маленькім і моладзі, што яны не забытыя, што ёсць людзі, якія шануюць іх, будзе толькі больш.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!