Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

І далей трымаць курс на якасныя перамены

Инна ВАСИЛЕВИЧ 1 год назад 0 3

Пост опубликован: 19.11.2023

“Нясвіжскі райаграсервіс” на працягу двух апошніх дзесяцігоддзяў пераносіў істотныя змены і рэарганізацыі. З красавіка 2023 года быў заключаны дагавор аб перадачы паўнамоцтваў выканаўчага органа (кіраўніка) сельскагаспадарчай арганізацыі, кіруючай арганізацыі СВК “Агракамбінат Сноў”.

Якімі клопатамі жыве сёння адкрытае акцыянернае таварыства, расказаў намеснік старшыні праўленння — кіраўнік ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс” Яўген Пякарчык.



— Асноўнымі відамі дзейнасці “Нясвіжскага райаграсервіса” з’яўляюцца жывёлагадоўля і раслінаводства, — адзначыў у нашай гутарцы Яўген Сяргеевіч. — У раслінаводстве прадпрыемства спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых і кармавых культур, алейнага насення рапсу, бульбы і цукровых буракоў. Найбольшую ўдзельную вагу складаюць збожжавыя — 45,1%.

Жывёлагадоўля арыентавана на вытворчасць малака, атрыманне мяса буйной рагатай жывёлы. За тры кварталы бягучага года вытворчасць малака склала 7222,7 тоны (81,6%). Удой на карову — 5696 кг (+880 кг да адпаведнага перыяду 2022 года). Атрымана 723,6 тоны мяса буйной рагатай жывёлы. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы склала 726 грамаў.

Займаюцца на прадпрыемстве і вытворчасцю прамысловага хала- дзільнага абсталявання, выконваюць мантажныя, наладачныя работы, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне прамысловага і вентыляцыйнага абсталявання.

За 9 месяцаў 2023 года ў ААТ уведзена інвестыцый у асноўны капітал на суму 3805 тысяч рублёў. У тым ліку будаўніча-мантажных работ выканана на 249 тысяч.

Праведзена замена даільнай устаноўкі МТК “Слаўкава” на ўстаноўку даільнага тыпу “Паралель”. Пабудаваны дзве сіласна-сянажныя траншэі на ТФ “Слаўкава”. Вядзецца будаўніцтва МТК на 800 галоў дойнага статка ў Вайнілавічах. Пачалося будаўніцтва аб’екта па вырошчванні маладняку на МТК “Слаўкава” на 350 галоў.

Пашыраецца машынны парк сельгаспрадпрыемства — апошнім часам набыты збожжаўборачны самаходны камбайн GS12A1, жатка для збожжавых культур, прыстасаванне для ўборкі рапсу, камплект абсталявання для ўборкі кукурузы на зерне.

Развіваецца ў таварыстве і сетка рознічнага гандлю, якая прадстаўлена 5-ю гандлёвымі кропкамі.
За ўсімі гэтымі важнымі справамі стаяць работнікі прадпрыемства — адказныя, старанныя і працавітыя, — падкрэслівае Яўген Сяргеевіч. — Дзякуй ім за старанную працу, няхай кожны новы дзень радуе нас новымі дасягненнямі на карысць дзяржавы, на карысць кожнага з працаўнікоў прадпрыемства.

Максім Калеснікевіч — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Нясвіжскі райаграсервіс”.І далей трымаць курс на якасныя перамены

Тэхніка заўсёды прыцягвала Максіма: веданне “жалезных вузлоў”, з якіх складаюцца энерганасычаныя машыны, давала ўпэўне- насць у тым, што пастаўленыя задачы будуць выкананы.
— Сёння трактарыст — гэта прафесіянал, які павінен валодаць прагрэсіўнымі тэхналогіямі земляробства, умець карыстацца сучасным прычапным абсталяваннем, навігацыяй, дакладна кантраляваць зададзеную траекторыю ў час руху па полі, — пакінуўшы на хвіліну кабіну сваёй энерганасычанай машыны, расказвае Максім. — Мяне ніколі не палохала работа ў некамфортных умовах з-за непагадзі або напружаны рытм працы ў час жніва. Хочацца прыносіць карысць, працаваць з аддачай.

Нераўнадушная, чулая і надзейная. Менавіта такія водгукі мы пачулі ад калег па цэху пра ўраджэнку вёскі Малева Ганну Навуменка, якая працуе амаль чатыры дзесяцігоддзі ў жывёлагадоўчай галіне. У 1986-м жанчына пайшла працаваць аператарам машыннага даення. Штодзень набывала вопыт, старалася. Яе работа неаднаразова адзначалася на розных узроўнях, бо жанчына шчыра завіхалася каля сваіх гадаванак, а яны на ласку адказвалі ёй узаемнасцю, павялічваючы надоі і якасць малака.
Зараз Ганна Казіміраўна сваіх дарослых падапечных змяніла на маленькіх “выхаванцаў” — працуе жывёлаводам МТФ “Саска Ліпка ”.І далей трымаць курс на якасныя перамены

— Мая работа цікавая і адказная, — дзеліцца яна. — Свой рабочы дзень пачынаю з абходу вытворчых памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца больш 130 маленькіх гадаванцаў. Кармленне, кантроль за іх здароўем — усё гэта ўваходзіць у мае штодзённыя абавязкі.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!