Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Ёсць, чым ганарыцца

Неонила ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 2

Пост опубликован: 18.11.2023

Адно з перадавых сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжскага раёна — ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”. Калі бачыш назву гэтай гаспадаркі сярод лідараў па выхаду збожжа на адзін балагектар зямлі, не здзіўляешся, бо разумееш, што тут працуюць добрыя спецыялісты, адданыя сваёй справе.

У гэтым прадпрыемстве, якое размешчана ў паўднёва-заходняй частцы рэгіёна, добрыя вынікі паказвае кожная галіна — ад раслінаводства і жывёлагадоўлі да перапрацоўкі. Вось і напярэдадні прафесійнага свята аграрыям ёсць, чым ганарыцца.



Ёсць, чым ганарыцца

Прафілакторый на 200 цялят, які дабудоўваецца на тэрыторыі МТФ “Наруцавічы”.

— У раслінаводстве мы спецыялізуемся на вырошчванні збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу — расказвае дырэктар таварыства Віктар Худніцкі. — Дзякуючы зладжанай працы работнікаў раслінаводства мы атрымалі добры ўраджай збожжа. З аднаго гектара ў сярэднім выйшла 97,1 ц — гэта трэці паказчык па багацці коласа ў раёне. Валавы збор у бункернай вазе сёлета дасягнуў 14803 тоны, што склала 116,2% да ўзроўню мінулага года. Калі казаць пра ўра- джайнасць культур паасобку, то азімай пшаніцы атрымана 110,2 ц/га, азімага ячменю — 71,5 ц/га і яравога — 72,4 ц/га.

Пасля жніва прыйшоў час наступных палявых работ. У пачатку лістапада мы скончылі ўборку кукурузы на зерне і цукровых буракоў. Валавы збор зерня кукурузы склаў 11273 тон пры ўраджайнасці 161 ц/га. Цукровых буракоў мы накапалі звыш 30000 тон. А гэта каля 750 ц з аднаго гектара. Што тычыцца рапсу, то валавы збор склаў 1653 тоны пры ўра- джайнасці 59 ц/га.

Ёсць, чым ганарыцца

Трактарыст-машыніст Сяргей Кандрацюк працуе ў гаспадарцы з 18 гадоў. Гледзячы на прыклад сваіх бацькоў, хлопец з дзяцінства ведаў кошт працы і з юных гадоў быў знаёмы з вялікай і магутнай сельскагаспадарчай тэхнікай. За 15 гадоў у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” Сяргей Кандрацюк ужо і сам стаў вопытным механізатарам, які можа падаць добры прыклад моладзі.

Сенажу ў гэтым годзе таксама нарыхтавана больш, чым летась — 17650 т, а мінулай восенню — 13461 т. Добра папрацавалі работнікі гаспадаркі і на нарыхтоўцы сіласу. Яго атрымалі 31862 т. Так што кармамі жывёлагадоўчая галіна забяспечана больш чым дастаткова.

Калі казаць пра жывёлагадоўлю, то і тут ёсць прагрэс у параўнанні з мінулым годам: валавы надой малака за 9 месяцаў дасягнуў 13429 т, што на 21,2% вышэй узроўня 2022-га. Вытворчасць прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 1022 т, а гэта перавышае леташні ўзровень на 22,5%, прадукцыя вырошчвання свіней — 451 т, ці “плюс” 16,5%. Валавая прывага буйной рагатай жывёлы склала 9880 ц, што на 22,7% больш леташняга паказчыка. А цяляты ў суткі набіралі 885 г, або на 5,3% больш, чым у мінулым годзе. Павялічылася і рэалізацыя рагуль. За 9 месяцаў бягучага года было рэалізавана 1689 галоў, +9,1% да мінулага года.

Ёсць, чым ганарыцца

Аб тым, як праходзіць будаўніцтва на МТФ “Жанкавічы”, дбае намеснік дырэктара — галоўны інжынер-будаўнік Сяргей Лыганоўскі.
— У адным кароўніку ўжо скончылі аддзелачныя і пуска-наладачныя работы па абсталяванні, вя- дзём работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Хутка да гэтага этапу падыдзе і другі. Да Новага года плануем здаць увесь праект і засяліць у новыя прасторы жывёлу, — патлумачыў карэспандэнту Сяргей Генадзьевіч.

Усяго ж на 1 лістапада ў гаспадарцы ёсць 6220 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 1993 каровы, якія змяшчаюцца на чатырох малочнатаварных фермах. Найбольшае пагалоўе знаходзіцца на МТФ “Жанкавічы” — 1866 галоў, з якіх дойнага статку — 694. Вялікая і ферма “Наруцавічы”, дзе змяшчаюцца 1473 галавы, а з іх 560 — дойнага статку. Нароўні з астатнімі працуе сёння і МТФ “Карцэвічы”, у якой змешчана 1168 галоў, з якіх дойных кароў — 433. Самая кампактная па колькасці падапечных — “Аношкі”, дзе знахо- дзіцца 977 жывёл, з якіх дойных кароў — 306.

Усе галіны гаспадаркі пастаянна мадэрнізуюцца і развіваюцца згодна з сённяшнім днём. У цяперашні час, напрыклад, ідзе будаўніцтва даільнамалочнага блока і двух кароўнікаў на 800 галоў на МТФ “Жанкавічы”. А гэта сведчыць пра тое, што перспектыў і жыццяздольнасці ў сельгаспрадпрыемства шмат.

Ёсць, чым ганарыцца

Адказна ставяцца да сваёй працы работнікі зернесушыльнага комплексу, адзін з іх — аператар Валерый Бірыла.
У дзень, калі быў зроблены здымак, ён прымаў на комплексе апошнія тоны зерня кукурузы. “Амаль не трэба сушыць, добра сыпле”, — адзначыў тады аператар.

Праз уласную перапрацоўку праходзіць прадукцыя жывёлаводчай галіны гаспадаркі. Перапрацоўчы цэх выпускае ўсю лінейку прадукцыі — ад простых яе відаў да дэлікатэсаў. Тут робяць смачныя паўфабрыкаты: розныя часткі ялавічнай і свіной тушаў, танныя супавыя наборы, фаршы з чыстага мяса і шмат чаго іншага, апрацоўваюць і аддаюць на продаж субпрадукты і мясныя тушы.

У цэлым жа вытворчая структура гаспадаркі ўключае ў сябе вытворчы ўчастак у раслінаводстве, 4 МТФ, ферму па вырошч- ванні рамонтных цёлак, свінатаварную ферму, мясаперапрацоўчы цэх, рамонтную майстэрню, аўтагараж, сваю пілараму, дзве сталовыя і фірменны гандаль, які прадстаўлены чатырма магазінамі. Адзін з іх, дарэчы, знаходзіцца ў аг. Аношкі, адзін — у аг. Заазер’е і два — у Нясвіжы.
— Ад рэалізацыі прадукцыі мы сёлета атрымалі 29407 тысяч рублёў выручкі, прыбытак склаў 4351 тысячу рублёў, — адзначыў дырэктар гаспадаркі Віктар Худніцкі. — Паказчык рэнтабельнасці — 19,8%, а акупнасць менавіта продажаў — 14,8%. Тэмп росту валавай прадукцыі ў гэтым го- дзе значна перавысіў чаканні і склаў 123,3%.

Летась гаспадарка ўключыла ў склад сваіх земляў каля 400 га ААТ “Нясвіжскія Карцэвічы”, што вылучылася з ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Дзякуючы гэтаму пашырыліся магчымасці для сельгасвытворчасці. Вядома, пэўны час працаўнікам гаспадаркі спатрэбіўся на адаптацыю да ўзбуйнення, пераразмеркаванне ўвагі. Затое цяпер плошча сельгас- угоддзяў павялічылася да 5387 га.
Прыродна-кліматычныя ўмовы спрыяльныя для развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці. Добры і рэльеф земляў “НОВАГА ЖЫЦЦЯ” — ён раўнінны, што не стварае асаблівых цяжкасцей пры вырошчванні сельгаскультур.

Прыемна жыць і працаваць на гэтай зямлі дзякуючы не только добрым прыродным умовам, але і развітай сацыяльнай сферы. Маладым інагароднім спецыялістам абавязкова прадастаўляюцца жыллё і выплаты. Кожны з работнікаў можа адпачыць у санаторыях Белпрафсаюзкурорта за невялікі кошт, а да вялікіх святаў адміністрацыя і прафсаюзны камітэт гаспадаркі рыхтуюць падарункі і розныя стымуліруючыя выплаты.

Ёсць, чым ганарыцца

Нарад на выкананне работ ад галоўнага агранома гаспадаркі Міхаіла Канановіча атрымліваюць трактарысты-машыністы Яўгеній Кораб і Віктар Карачун.

Акрамя таго, на тэрыторыі гаспадаркі ёсць сучасная ўрачэбная амбулаторыя з дзённым стацыянарам, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячая школа мастацтваў у аг. Аношкі, сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дзіцячы садок на 90 месцаў, сталовая, лазня, аграсядзіба, дом культуры і 4 магазіны. Для тых, хто з’яўляецца аматарам здаровага ладу жыцця, праводзяцца выезды ў басейн у Снове. Добрыя ўмовы створаны і ў саміх Аношках: тут ёсць міні-футбольнае поле, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі, устаноўлены антывандальныя трэнажоры.

Так што стабільная работа, годны заробак і інфраструктура, якая адпавядае сацыяльным стандартам, уплываюць на тое, што моладзь тут замацоўваецца і плённа працуе на карысць Нясвіжчыны.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!