Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

“Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка

Инна ВАСИЛЕВИЧ 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 03.11.2023

Неўзабаве Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” адзначыць сваё 30-годдзе. Да гэтай даты, а таксама юбілею горада супрацоўнікі музея-запаведніка падрыхтавалі для наведвальнікаў новы выставачны праект “Упершыню экспанат”, дзе з фондаў прадстаўлены прадметы, якія раней альбо не выстаўляліся, альбо выстаўляліся на вельмі кароткі час для невялікай колькасці наведвальнікаў.У зале арганізаваны дзевяць фондавых калекцый.



Сёння ў музейным памяшканні турыста любога ўзросту прывабліваюць і зачароўваюць парцалянавыя статуэткі, вітражы, гравюры, драўляныя скульптуры, арыгінальныя пячныя кафлі і іх сучасныя копіі, якія можна кранаць рукамі, а кагосьці цікавяць манеты перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, медалі, прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў, абразы ў сярэбраных акладах, жывую цікавасць выклікае калекцыя лялек і вітрына з мінераламі.“Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка

Падрабязней пра ўсё гэта мы папрасілі расказаць спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Вольгу Галубовіч.
— Музейныя калекцыі — гэта дзіўны свет, які складаецца з прадметаў даўніны, здольных праліць святло на многія сюжэты гісторыі роднага краю. У мэтах папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і да 800-годдзя горада створаны выставачны праект “Упершыню экспанат”, — дзеліцца Вольга Генадзьеўна. — Гэта цікавая гульня для ўсіх. Заяўкі супрацоўнікі аддзела экскурсійнай і інфармацыйнай дзейнасці на правядзенне гульні прымаюць загадзя ад самых розных узроставых катэгорый. Гульня праводзіцца як для сямейных груп наведнікаў (3 — 6 чалавек), так і арганізаваных турыстычных груп да 20 чалавек.

У зале прадстаўлены дзевяць фондавых калекцый: “Археалогія”, “Выяўленчае мастацтва” (шкло, вітражы, гравюры, работы В. Зінкевіча, Я. Ждана, В. Швайбы, М. Сеўрука, драўляныя скульптуры), “Друкаваныя выданні, рукапісы, фотадакументы, паштоўкі”, “Прыродазнаўчая (натуральная) калекцыя” — гэта вітрына з мінераламі і “цёмны пакой” для дэманстрацыі фасфарыцыруючых уласцівасцей мінералаў, “Нумізматыка і фалерыстыка”, “Традыцыйна-бытавая этнаграфія”, “Метал”, “Мэбля і музычныя інструменты”, а таксама “Механізмы, дэталі, механізмаў” — гэта гадзіннік-ваза, касавы апарат, мадэль паравой машыны. Думаю, кожны наведвальнік выставачнай залы знойдзе экспазіцыю, якая будзе яму даспадобы.“Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка

Для больш падрабязнага знаёмства з цікавымі, малавядомымі ці забытымі фактамі аб прадметах, прадстаўленых на выставе, мы распрацавалі тэматычны квэст “Фандавічкі” і “Музейны алфавіт”.

Заданні і пытанні на логіку і інтуіцыю, пошук прадметаў у экспазіцыі дапамагае яе ўдзельнікам даведацца шмат новага аб прадстаўленых экспанатах, а акрамя гэтага, асвоіць і сістэматызаваць веды рабят у розных галінах, займальна і пазнавальна правесці час разам з сям’ёй або сябрамі.

У дзень наведвання замка ў гасцях у краязнаўцаў-гісторыкаў былі вучні пачатковых класаў сельскай школы. Яны раз-пораз разглядалі калекцыю лялек і парцалянавыя статуэткі, кідалі ігральны кубік, рухаліся па нарыхтаваным маршруце разам з вядучымі гульнявой праграмы, імкнуліся апярэдзіць сяброў і дасягнуць фінішу. Асаблівую цікавасць у дзяцей пры іх уваходзе ў “цёмны пакой” выклікалі фасфарыцыруючыя ўласцівасці мінералаў.

Час для дзятвы прайшоў весела і цікава, а на фінішы гульні ўсіх чакалі прысмакі і сувеніры на памяць аб наведванні замка.

Інтэрактыўная гульня-экскурсія “Музейная хадзілка” ў вялікай выставачнай зале Палацавага ансамбля будзе працаваць да Калядных святаў і завершыцца 9 студзеня 2024 года.“Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка “Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка “Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка “Фандавічкі” і “Музейны алфавіт” Нясвіжскага замка

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!