Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

На Гомельскім накірунку

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 26.10.2023

5 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ №316 “Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў” — для каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы святкавання. Як паведамляе прэс-служба Прэзідэнта, Указ будзе садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, захаванню гістарычнай памяці аб укладзе беларускага народа ў перамогу над фашызмам.



Трыццатага верасня 80-годдзе свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адсвяткаваў горад Ветка Гомельскай вобласці.
Раён знаходзіўся ў акупацыі 771 дзень. Ворагі поўнасцю спалілі там 19 населеных пунктаў, знішчылі 822 мірных жыхароў, больш 300 угналі ў Германію. Райцэнтр быў ператвораны ў руіны.
28 верасня 1943 года савецкія войскі вызвалілі першы населены пункт гэтага раёна — вёску Старое Сяло. Удзел у Бранскай аперацыі бралі 89-я і 159-я танкавыя брыгады, 44-я мотастралковая, першы танкавы корпус, а таксама часці 17-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі Бранскага фронту.
На юбілейных урачыс- тасцей у Ветцы падчас рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “На шляху да Перамогі!” Сцяг Перамогі перадалі гораду Добрушу. Ён быў вызвалены Чырвонай Арміяй 10 кастрычніка 1943 года. Адсвяткаваў юбілейную дату Лоеў, перадаўшы эстафету ўрачыстасці Рэчыцы.
Войскі Цэнтральнага фронту (20.10.1943 г. ён перайменаваны ў Беларускі) пад камандаваннем генерала арміі К.К. Ракасоўскага вялі цяжкія баі на гомельска-Бабруйскім напрамку. 16 кастрычніка 65-я армія фарсіравала Днепр на ўчастку Лоеў — Радуль. 183 воіны толькі гэтай арміі за фарсіраванне Дняпра былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. За паўтара месяца пасля выхаду на правы бераг ракі войскі 65-й арміі вызвалілі больш за 300 населеных пунктаў, у т.л. горад Рэчыцу (18 лістапада), нанеслі ворагу вялікія страты. Былі знішчаны 22850 салдат і афіцэраў, 375 гармат і мінамётаў, 258 танкаў і штурмавых гармат.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!