Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

Разам з мастацтвам

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 4

Пост опубликован: 20.10.2023

У Нясвіжы прайшла дыялогавая пляцоўка для моладзі «Разам з мастацтвам» з удзелам арт-групы «Беларусы», Вольгі Булай, Руслана Беразоўскага і Гюнеш Абасавай.
З 20 красавіка па 27 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь стартавала новая акцыя маладзёжнага тэатра эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у ходзе якой арганізаваны марафон дыялогавых пляцовак «Разам з мастацтвам». Галоўная мэта марафону — расказаць пра магчымасці, якія прапануе Беларусь для тых, хто хоча звязаць сваё жыццё з мастацтвам і творчасцю.Разам з мастацтвам Разам з мастацтвам Разам з мастацтвам



Не стаў выключэннем і Нясвіж. На базе Нясвіжскага раённага цэнтра культуры сёння ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі атрымалі магчымасць паразмаўляць у свабодным фармаце з беларускімі зоркамі і задаць ім пытанні.
Вядучай мерапрыемства была неверагодна харызматычная Інга Кісялёва, якая ўмее задаваць патрэбныя пытанні і падтрымліваць цікавы дыялог.
Арт-гурт «БЕЛАРУСЫ» — адзін з самых запатрабаваных мужчынскіх вакальных калектываў сярод знатакоў якаснай музыкі, які заваяваў як сэрцы меламанаў, так і добрую палову жаночых сэрцаў усіх узростаў. За час існавання «Беларусам» удалося набыць статус калектыву з найшырэйшым рэпертуарам і найшырэйшай аўдыторыяй гледачоў. За плячыма артыстаў сотні сольных канцэртаў і ўдзел у прэстыжных мерапрыемствах нашай краіны і за яе межамі.Разам з мастацтвам Разам з мастацтвам Разам з мастацтвам
Вольга Булай — яркая зорка на небасхіле беларускай эстрады, салістка Маладзёжнага тэатра эстрады, удзельніца праектаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік Гран-Пры нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў «Маладзечна», педагог, лаўрэат міжнародных конкурсаў, а нядаўна перамагла ў конкурсе выканаўцаў маладзёжнай песні «Моладзь — за Саюзную дзяржаву».
Гюнеш Абасава — беларуская дачка ўсходу. Яна — беларуская спявачка азербайджанскага паходжання, артыстка і вакалістка Дзяржаўнага Маладзёжнага тэатра Эстрады. Спявачка Гюнеш Абасава з кампазіцыяй «I won’t cry» паспяхова выступіла на нацыянальным адборы «Еўрабачання 2018», які прайшоў у сталіцы Партугаліі — Лісабоне. Гэта была яе 7 спроба прадставіць нашу краіну на галоўным міжнародным музычным конкурсе «Еўрабачанне».Разам з мастацтвам Разам з мастацтвам Разам з мастацтвам

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!