Меню
Курс $  3.25 | €  3.62 | ₽100  3.47 |
Погода 11 °C

Новыя ўзнагароды ў скарбонцы дасягненняў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў

Нясвіжскія навіны 11 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 18.10.2023

На VIII Міжнародным конкурсе мастацтваў “Крыштальны васілёк”-2023, які прайшоў 15 кастрычніка ў Мінску ў Палацы чыгуначнікаў, узорны танцавальны калектыў “Онікс” стаў лаўрэатам І ступені.

Для малодшага складу выхаванцаў харэографа Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярыны Лабазы гэта першы ўдзел у конкурсе такога ўзроўню. І адразу — першая перамога ў скарбонцы талентаў юных несвіжан.



Удзел у розных жанрах конкурсу, які прайшоў у сталіцы нашай  краіны, прымала мноства калектываў з усіх куткоў краіны і не толькі. Сярод юных талентаў журы выбірала лепшых у вакале, харэаграфіі, інструментальным выкананні, а таксама ў тэатральным майстэрстве і выяўленчым мастацтве.

— Праект “Крыштальны васілёк” 2023 на самой справе дапамагае талентам расці! І я вельмі рада, што новы творчы фестывальны сезон для нас стаў шчаслівым стартам, — рассказвае Кацярына. — Вядома, перамога не была простай. Дзяцей перапаўнялі эмоцыі, яны вельмі хваляваліся, але ўсё ж змаглі пераадолець свае пачуцці і ўзняцца на першую прыступку мастацкага спаборніцтва. Спадзяюся, што гэта акрыліць маіх маленькіх выхаванцаў на далейшую работу.Новыя ўзнагароды ў скарбонцы дасягненняў Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў

Удзелу ў конкурсе папярэднічала старанная падрыхтоўка. Падчас шматлікіх рэпетыцый мы стваралі агульны малюнак нумара, нешта мянялі, дадавалі новае. Рэпетыцыі ў выхаванцаў праходзілі з розным настроем, але на конкурсе яны паказалі такое шчырае адзінства, што, назіраючы за імі  збоку, я была прыемна ўражана тым, як яны стараліся падтрымаць адзін аднаго.

Дзеці прыйшлі да мяне ў 6-гадовым узросце. Тры гады мы стараліся, адпрацоўвалі ўсё — ад прэзентацыі сябе, погляду партнераў да пастаноўкі корпуса ў танцы.

У гэтым годзе калектыў упершыню выйшаў на раённую сцэну у Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Юных артыстаў жыхары і госці горада памятаюць па ваенных гімнасцёрках. У жніўні калектыў прымаў удзел у святочных мерапрыемствах да 800-годдзя Нясвіжа, увосень у  Палацы Радзівілаў у рамках правядзення абласнога балю да Дня пажылых людзей “Онікс” выконваў “Паланез”, новы танцавальны нумар увайшоў у канцэртную праграму да Дня Маці ў РЦК .

Калектыў працягвае працаваць над сваімі новымі нумарамі. Вясной юныя танцоры плануюць браць удзел у абласных конкурсах “Карагод сяброў” і “Харэограф і я”, якія аб’яднаюць таленавітых дзяцей Міншчыны ў Барысаве і Салігорску. А летні сезон ён традыцыйна сустрэне на Міжнародным фестывалі дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!