Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

Ушанаванне педагагічных дынастый Мінскай вобласці

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 11.10.2023

3 кастрычніка ў зале Перамогі музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі “Імя табе — Настаўнік” і цырымонія ўшанавання педагагічных дынастый Мінскай вобласці. Нясвіж прадстаўлялі намеснік дырэктара СШ №3 г. Нясвіжа Ірына Яшчанка, Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва і аўтар гэтых радкоў.



Атмасфера свята і ўрачыстасці панавала ў зале. Словы прывітання гучалі з вуснаў старшынь ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяны Якубовіч і Мінскага абкама гэтага ж прафсаюза Таццяны Апраніч, начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Мікалая Башко.
Прадставіла кнігу Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва. У выданне ўвайшлі 129 публікацый аб дынастыях педагогаў, якія маюць 4 пакаленні. Дзве з іх — з нашага раёна: Прыёмка — Яшчанка — Аляшкевіч (223 гады агульнага педагагічнага стажу) і Напрэенка — Рыльковы — Жалнаркевіч — Шумская (106 гадоў). Усе дынастыі атрымалі на памяць кнігу, ідэя стварэння якой была прапанавана Таццянай Якубовіч яшчэ ў 2021 годзе, у год 100-годдзя галіновага прафсаюза. Над кнігай працавалі многія педагогі, прафсаюзны актыў устаноў адукацыі. Яна змясціла ў сабе інфармацыю аб педагагічных дынастыях Рэспублікі Беларусь, агульны стаж работы якіх складае больш за 6000 гадоў. Унікальныя гісторыі, выдатныя людзі адлюстраваны на старонках кнігі.
Нізкі ім паклон за вернасць педагагічнай прафесіі, за захаванне сямейных традыцый. Гэта першае выданне аб педагагічных дынастыях, спадзяёмся, што з часам будзе яго працяг, і мы пазнаёмімся з новымі пакаленнямі, адданымі сваёй прафесіі, чыё імя — Настаўнік.

Людміла КРУПЕЦ,
старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!