Пра тое, як адбывалася прэзентацыя кнігі, дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа Алена Жураўлёва, падзялілася з карэспандэнтамі «НН»:
— Цырымонія прайшла на адным дыханні. Яна была настолькі душэўнай, што не перадаць словамі. Калі члены дынастый сталі ў адзін шэраг, іх твары былі вельмі падобныя, і ва ўсіх гарэлі вочы. Выступленні бралі за душу. Лю- дзі выходзілі і расказвалі пра тое, як, напрыклад, усе 10 дзяцей з сям’і станавіліся настаўнікамі. Гэта незабыўныя ўражанні.
Нам было вельмі прыемна, што менавіта мы прадстаўлялі кнігу пра педагагічныя дынастыі. Гэта сведчанне аўтарэтэту нашага каледжа і ўсёй сістэмы адукацыі Нясвіжчыны.
Кніга важная тым, што яна стала пачаткам добрай справы. Будзе і яе працяг. І мы як настаўнікі настаўнікаў таксама разумеем, што да нас прыхо- дзяць вучыцца ўжо не проста дзеці нашых выпускнікоў, але і ўнукі, а значыць, прыдуць і праўнукі. У нас будзе яшчэ больш дынастый.
Я казала аб тым, што ў гэтай кнізе сабраны гісторыі жыцця людзей, якія не здрадзілі свайму сямейнаму пакліканню і на фоне ўсіх перашкод захавалі пераемнасць прафесіі. Кожны настаўнік у пятым пакаленні ўжо ні за што не здрадзіць сваёй справе, яго ніхто не прывабіць з класа на іншы шлях, таму што ў яго ўжо гэта закладзена генетычна. Генетычная памяць дазваляе яму паспяхова аднаўляць і ўзбагачаць тое майстэрства, якім валодалі яго дзед, прадзед, прапрадзед…
Валерыя КОБАЗЕВА.