Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

“Ад страчанага да знойдзенага” — выстава краязнаўцы Аляксандра Абрамовіча

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 18

Пост опубликован: 06.10.2023

Вечарэла. Дзіўнай птахай

Неслі думкі ў вышыню.

Любы край яскравым рэхам

Адраджаўся на зямлю …

Нэлі Ластаўка.

Са светлымі думкамі і глыбокай адказнасцю за захаванне мінулага свайго краю, на ровары і пешшу, у спёку ці ў дождж, з дабрынёй і натхненнем, насуперак усім цяжкасцям рушыць Ён наперад.

У наступным годзе 15 студзеня спаўняецца 60 гадоў Аляксандру Аляксандравічу Абрамовічу. Гэтага чалавека з поўным правам можна лічыць дасведчаным краязнаўцам. Да юбілею нашага земляка Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка правозіць дзівосную  выставу — “Невядомыя Студзёнкі”, прысвечаную вёсцы Студзёнкі і яе ваколіцам. З павагай да руплівай працы Аляксандра Абрамовіча, гарпасялковая бібліятэка заклікае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з гісторыяй Студзёнакі, з цікавасцю зазірнуць ў яе гістарычнае мінулае і пазнаёміцца з выбітнымі асобамі таго часу.



Матэрыялы сваёй працы прадставіў сам Аляксандр Аляксандравіч. Сціплы, зацікаўлены мінулым, актыўны ў пошуках і неабыякавы да гісторыі сваёй вёскі, дабразычлівы чалавек з вялікім сэрцам, Аляксандр Аляксандравіч Абрамовіч, ужо больш як 10 гадоў прысвяціў частку свайго жыцця  даследаванню мінулага сваёй вёскі. Яго працы, знаходкі і матэрыялы знайшлі сваё месца за межамі нашай краіны, апублікаваны ў польскай і нямецкай літаратуры, на яго лісты прыйшлі адказы з Лондана, але сам даследчык не аматар распавядаць пра сябе, больш апантаны “імі” — сваімі роднымі і любымі сэрцу Студзёнкамі.

Аляксандр Аляксандравіч Абрамовіч нарадзіўся 15 студзеня 1964 года ў вёсцы Студзёнкі нашага раёна. У 1979 годзе скончыў восем класаў Гарадзейскай сярэдняй школы №2. З 1979 па 1983 год навучаўся ў Жыровічскім сельскагаспадарчым тэхнікуме па спецыяльнасці “аўтамеханік”. З 1983 года ён, як і многія з яго землякоў, аддаваў частку сябе руплівай працы ў саўгасе “Вялікі двор”, потым на Гарадзейскай нафтабазе, Гарадзейскім цукровым камбінаце і адначасова — даследаваў гісторыю сваёй Бацькаўшчыны.

Аляксандр сабраў вялікую колькасць цікавых матэрыялаў пра родныя Студзёнкі, Гарадзейскія ваколіцы і іх ураджэнцаў.  Гісторыя — гэта найперш людзі і падзеі. Знаёмячыся з рукапісамі і запісамі краязнаўцы уяўляеш, якімі багатымі на гісторыю і культуру былі старадаўнія гарадзейскія мясціны.

Свае першыя даследаванні Аляксандр Аляксандравіч пачаў ў 2013 годзе, калі нечаканна натрапіў на невялічкі артыкул у часопісе “Огонёк” (№49 ад 29 кастрычніка 1959 года). У гэтым выданні быў надрукаваны артыкул пад назвай “И Виктар надеется найти родных”, у якім шла гаворка пра тое, як на трэці дзень вайны на чыгуначным прыпынку “Ліпа” нямецкія лётчыкі разбамбілі цягнік з сем’ямі ваеннаслужачых. Было вельмі шмат раненых і забітых, выжыць у гэтым жудасны дзень змагло не вельмі шмат людзей. Дзеці, якім пашчасціла ацалець, былі прыняты ў сем’і з бліжлеглых вёсак, так у Ліпе застаўся жыць Анатоль Кучэра (Нязнамаў), у в. Студзёнкі Генадзь Гібкі і Віктар Буян (Алік), некалькі невядомых дзяўчатак былі прыняты ў в. Лысіца. Як пачынаючага краязнаўц, Аляксандра Аляксандравіча вельмі ўсхвалявала гэта тэма, ён і сам ведаў некаторых сваіх землякоў, якія цудам змаглі выжыць ў той страшны дзень. Гэта Генадзь Гібкі і Віктар Буян. Каб больш разабрацца ў тэме разбомбленага цягніка, Аляксандр пачаў збіраць звесткі, цікавіцца ў землякоў іх успамінамі, і ў хуткім часе змясціў ў раённай газеце “Нясвіжскія навіны” (2 ліпеня 2013 года) невялічкі артыкул аб праведзеным даследаванні з заклікам звярнуцца да яго па іншыя цікавыя звесткі.

Нечаканнае адкрыццё прыйшло да Аляксандра Абрамовіча ў 2015 годзе. У хату памерлай былой знакамітай паштальёнкі в. Студзёнкі Клаўдзі пераехаў жыць яе сваяк. У зімовы час, калі надвор’е нікога не шкадуе, люты вецер напружанна стукае ў вокны і чалавек церпіць жорсткія выпрабаванні, новы жыхар дома знапйшоў адзінае ўратаванне ад невыноснага холаду і пачаў распальваць грубку, але паўстала пытанне, чым можна распаліць, чым абагрэцца? І ён вырашыў зняць са сцен шпалеры, разабраць столь і… знайшоў скарб з нікому невядомымі таямніцамі.

Што гэта? Што з ім рабіць? Каму гэта патрэбна? Аляксандр Абрамовіч  дапамаг вырашыць гэта пытанне, і кладзезь гісторыі вёскі патрапіў ў рукі краязнаўцы, а зараз ён знаходзіцца ў Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэцы.

А надалей яшчэ цікавей! Былыя панскія могілкі былі знішчаны, але няброскі ўспамін мінулага застаўся. І зноў Аляксандр Аляксандравіч з натхненнем і цікавасцю распачаў гісторыка-краязнаўчую справу. Месца дзеяння — в. Студзёнкі, даследаванне — незвычайны валун.  І як вынік, знаходкай апынуўся памятны камень, пакінуты нашчадкамі Віктару Каліноўскаму, надпіс на якім гаворыць: “ Wiktor Kalinowski. Spoczul w Bogu 13 Grudnia 1880 r. (1834-1880)”. Як могло так атрымацца, каб надмагільны камень з былых панскіх могілак застаўся ацалелым, ды яшчэ з такім вядомым прозвішчам? Як аказалася, Віктар Каліноўскі — родны брат знакамітага манаха-кармэліта і каталіцкага сьвятара Рафала (Юзафа) Каліноўскага. Як ён апынуўся ў нашых маляўнічых мясцінах і чаму  быў пахаваны манавіта ў забытых і далёкіх Студзёнках? На гэтыя і іншыя пытанні дае адказ сам Аляксандр Аляксандравіч.

Так і пачаліся першыя крокі знаёмства краязнаўцы са сваёй невядомай раней мясцовасцю: крок за крокам, ліст да ліста, здымак да здымка, жыхар за жыхаром. У выніку сваёй бясконцай працы Аляксандр Абрамовіч сустрэўся з неверагоднымі знаходкамі, якія адкрываюць гісторыю Студзёнак: вядомым родам Развадоўскіх — заснавальнікаў горада Баранавічы, паэтам Адамам Міцкевічам, абшарнікамі Грушэцкім і  Іскрыцкім, рускім паэтам, празаікам і публіцыстам Георгіем Івановым і іншымі.

Усіх аматараў гісторыі і жадаючых бліжэй пазнаёміцца з мінулым вёскі Студзёнкі, Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка запрашае да сябе 3 па 27 кастрычніка. У рамках выставы краязнаўцы Аляксандра Абрамовіча “Невядомыя Студзёнкі” будзе прадстаўлена частка цікавых матэрыялаў, знойдзеных краязнаўцам за 10 гадоў сумленнай працы. Наш адрас: вул. Шашэйная, 38, тэлефон для даведак 4-16-90.

Наталля АПАЦКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!