Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

“Калі вы валодаеце ведамі, дайце іншым запаліць ад іх свае свяцільні”

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 01.10.2023

Так казаў англійскі святар Томас Фулер. І такога прынцыпу прытрымліваецца настаўнік геаграфіі другой Гарадзейскай школы Вольга Вайтовіч. У настаўніц- тва яна трапіла амаль выпадкова і дагэтуль сцвярджае, што ніколі б не падумала, што апынецца ў гэтай сферы. Але жыццё прывяло ў педагогіку, без якой цяпер Вольга Яўгенаўна ўжо сябе не ўяўляе.

— Я ўпэўнена, што навучаць — значыць вучыцца ўдвая, бо дзецям у першую чаргу патрэбны прыклады. Самаразвіццё, зацікаўле- насць, матывацыя і ўнутраны запал — да такога настаўніка заўсёды будуць цягнуцца. Я сама па сабе не строгі педагог, мабыць, наадварот, чулы, мяккі. Люблю назіраць за сваімі вучнямі, за іх паводзінамі і памкненнямі. І тут важна пабуда- ваць правільны падыход да кожнага дзіцяці: нехта патрабуе больш увагі, дэталёвага ўзаемадзеяння, а нехта адразу хоча праяў- ляць ініцыятыву і рабіць самастойныя крокі. Я ўсё гэта цаню ў сваіх вучнях і менавіта дзякуючы такім момантам атрымліваю асалоду ад сваёй работы.



Наперадзе цэлы вучэбны год, які мая суразмоўца распачала з энтузіазмам. Акрамя звычайных урокаў, чакае ўдзелу ў алімпіядах і навуковых канферэнцыях. Верыцца, што гэты год падарыць і ёй і яе вучням новы вопыт, уражанні і каштоўныя перамогі!

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!