Меню
Курс $  3.13 | €  3.55 | ₽100  3.82 |
Погода 1 °C

“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя «Нясвіжскіх навін» працягвае праводзіць конкурс. Вынікі другога тура

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 22.09.2023

Паважаныя чытачы, мы працягваем новы конкурс,
які прысвечаны нашаму цудоўнаму гораду і яго
800-гадоваму юбілею, — “Пазнай Нясвіжчыну”.

І тур

ІІ тур

У № 70 на фотаздымку быў адлюстраваны фрагмент Слуцкай брамы. Правільныя адказы даслалі Аляксей Макась, які атрымлівае 1 бал, і Андрэй Корсак, які дапоўніў адказ фактамі пра браму, за што ў гэты раз атрымлівае 3 балы.



“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя «Нясвіжскіх навін» працягвае праводзіць конкурс. Вынікі другога тура
Слуцкая брама — гэта адзіная ўцалелая брама з пяці, якія складалі сістэму гарадскіх умацаванняў у канцы XVI — пачатку XVII стст.
Паводле гравюры Томаша Макоўскага (пачатку XVII ст.) першапачаткова Слуцкая брама мела выгляд невялікай вежы з чатырохсхільным дахам. Ад дамбы яна аддзялялася пад’ёмным мостам. Падчас вайны 1654—1667 гг. гарадскія ўмацаванні, у тым ліку і вароты, былі значна пашкоджаны. У 1700 г. (паводле некаторых крыніц у 1760 г.) Слуцкая брама была перабудавана ў стылі барока.
Паводле інвентароў, на першым паверсе брамы знаходзілася каморка для варты і чыноўніка, які збіраў пошліну. Кожны, хто ўвахо- дзіў або заязджаў у горад, павінен быў заплаціць мытны збор. На другім паверсе размяшчалася капліца Божай Маці.
У 70-я гг. ХХ стагоддзя на Слуцкай браме былі праведзены рэстаўрацыйныя работы: адноўлены фасады і дах, дубовыя дзверы, вокны, лесвіца на другі паверх, балкон на фасадзе з боку горада.
У 2006-2007 гадах быў праведзены капітальны рамонт гэтага помніка архітэктуры XVI-XVIII стагоддзяў, добраўпарадкавана тэрыторыя вакол яго. Работы праводзіліся за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

ІІІ тур

“Пазнай Нясвіжчыну”: рэдакцыя «Нясвіжскіх навін» працягвае праводзіць конкурс. Вынікі другога тура
«НН».

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!