Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Шануем гісторыю — маем будучыню

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 15.09.2023

— Як прачытаю гістарычныя старонкі
ў раённай газеце, дык быццам у роднай Затур’і пабываю. Дзяцінства ўспамінаецца,
маладосць, людзі, якія даўно пайшлі з жыцця, — апавядала мне летась, калі пачалі публікавацца
гістарычныя старонкі да 800-годдзя Нясвіжа,
яго жыхарка Алена Сцяпанаўна Яроміна.
Мы час ад часу тэлефануемся з ёю.
Пасля выхаду ў “Нясвіжскіх навінах”



чарговай тэматычнай паласы “Мой горад —
мая любоў”, дзе апавядалася ў тым ліку пра бацюшку Дзмітрыя Пятровіча Хмеля,
Алена Сцяпанаўна сказала:
— Чытала і плакала. Гэта ж там, пад Кенігсбергам, ён ваяваў разам з маім братам Сашам Кручком. Айцец Дзмітрый пазнаў Сашу, калі прыязджаў
у Затур’ю, хоць столькі гадоў прайшло.

Шануем гісторыю — маем будучыню

Успаміны кожнага — часцінка нашай гісторыі. Староначка ці аркушык напісаны, нават адна фраза… Як мы жылі, пра што марылі, чаго дабіліся… Успаміны — як струны чалавечай душы. А лёс часам іграў на іх і не вельмі мажорную мелодыю. Вось і Алена Сцяпанаўна, абмяркоўваючы са мной падзеі ва Украіне, бядуючы пра сваіх луганскіх дачку, унучку і праўнучку, што трапілі ў такую цяжкую сітуацыю, успомніла Украіну 1954 года. Калі засталася працаваць у Нясвіжскім аддзяленні дзяржстраху, яе накіравалі на ўсесаюзныя курсы ў Львоў. Часы былі вельмі неспакойныя, ва ўсю гаспадарыў бандытызм. Выкладчык папярэдзіў слухачоў курсаў: “Па адным не хадзіце…”. Алена неяк ехала з заняткаў у гарадскім транспарце. Трымалася за поручань, а на руцэ ў яе быў новенькі гадзіннік- “цаглінка” — купіла дома за прэмію. І тут дзяўчына адчула спіной дотык нажа, а яе гадзіннік узяўся здымаць другі рабаўнік. Пасажыр- ка па-суседстве прыклала палец да сваіх губ: маўчы, маўляў, жыццё даражэй. Алена паслухалася. Так і развіталася са сваім га- дзіннікам, хоць вельмі шкада было яго. Жылі пасля вайны бедна, а сям’я ў яе бацькоў была вялікая. І яшчэ адзін выпадак. На рынку ў Львове Алена са сваім беларускім маўленнем яшчэ магла штосьці купіць, а вось рускамоўным ці выхадцам з каўказскіх рэспублік мясцовыя прадаўцы нічога не давалі. “Мы вас не разумеем,” — казалі. Вось так цяжка ішло станаўленне нашай агульнай дзяржаўнасці.
Два маленькія прыклады. А які малюнак мінулага…
Рыхтуючы гістарычную хроніку Нясвіжа і раёна, з цікавасцю перачытваю раённыя газеты з архіва. У розных крыніцах даво- дзіцца шукаць імя чалавека ці імя па-бацьку, звесткі пра яго ўзнагароды, шукаць яго родных, з кім можна пагутарыць, удакладніць дэталі, даведацца штосьці новае. І дзіўна чуць часам: маўляў, навошта цяпер пісаць, калі пра тое ўжо было напісана. Па-першае, многае пісалася, калі нас, некаторых, яшчэ на свеце не было. Па-другое, чаму б не ўспомніць што і з пазнейшага, калі яно цікавае, толькі з-за вялікага наслаення падзей і гадоў людзі пра тое ўжо забыліся. А маладыя і не ведалі.
Напрыклад, ці ўсе ведаюць, што наша зямлячка Антаніна Сільвановіч з п. Новагарадзейскі пабывала ў Зорным гарадку Расіі, сустракалася з беларускімі касманаўтамі Клімуком і Кавалёнкам? А Тамара Распатнюк з Ужанкі, з’яўляючыся дэлегатам ХХV з’езда Камуністычнай партыі СССР у 1976 годзе, сустракалася і з Клімуком, і з Церашковай — яна запрашала гасцей у Камітэт савецкіх жанчын, які ўзначальвала. Ніна Шчэрба (цяпер Рачкоўская) з Друцкаўшчызны ў 1970 годзе пабывала ў Маскве на ХVІ з’ездзе Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. Леаніда Чабатарэнку з Высокай Ліпы мы ў 1973 годзе дэлегавалі на Х Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Берліне, у 1974-м — у Маскву на ХVІІ з’езд ВЛКСМ, а ў 1981-м — на ХХVІ з’езд КПСС. Яны былі простымі рабочымі і спецыялістамі: брыгадзір фермы, даярка, аграном, механізатар. Працай сваёй, актыўнай жыццёвай пазіцыяй заслугоўвалі права прадстаўляць калектывы, беларускі народ на такіх высокіх узроўнях.
Думаю, цікава ведаць, асабліва юнакам, што ў нашай райсельгастэхніцы працаваў цэх парашковай металургіі, дзе выраблялі патрэбныя дэталі для аператыўнага рамонту тэхнікі. Так дыктаваў час і неабходнасць. У Нясвіжы — выдатныя спецыялісты і ўмельцы, яны з усім справіліся, нават у металургічнай галіне.
Жыццё не абмяжоўвалася і не абмяжоўваецца вырашэннем вытворчых задач. Ёсць розныя захапленні, таленты. У 1963 г. Лявонавіцкаму хору было прысвоена званне “народны”. У аўтабазе №17 (цяпер аўтапарк №8) у 1970-х гадах таксама быў выдатны хор…
Трэба памятаць лю- дзей, якія многа рабілі і для нас, сённяшніх, стваралі — будавалі, вучылі, лячылі, выхоўвалі, сеялі, жалі… Успамінаць, каб яшчэ і яшчэ раз падзякаваць ім і сказаць: мы цэнім вашы добрыя справы. Мы на іх прыкладах вучыліся жыць і працаваць, любіць Радзіму, будаваць адносіны. Цяпер вучыцца новае пакаленне беларусаў. Нездарма падчас сустрэчы галоўнага рэдактара райгазеты Святланы Шатрун з навучэнцамі Гарадзейскай СШ №1 вучаніца падзякавала за такі праект на старонках выдання — ён стаў дарэчы і для практычнай работы дзяцей.
Па-трэцяе, у святле сённяшніх міжнародных падзей узнікае патрэба па-новаму ўсё пераасэнсоўваць, дзесьці — змяшчаць прыярытэты, глыбей аналізаваць.
Міністр прапаганды Трэцяга рэйха Гебельс гаварыў: “Адмяні ў народа гісторыю — праз пакаленне будзе натоўп, а яшчэ пазней — гэта будзе статак”.
Мы ж не хочам, каб нашы патомкі ператварыліся ў статак, а яго паганяў які-не- будзь падпанак з Польшчы ці гітлерюгенд з ФРГ.
Вяртаючыся ў мінулае, мы чэрпаем вопыт і веды, умацоўваем свае светапогляды і ўсё болей упэўніваемся: якая цудоўная наша Бацькаўшчына, якія мужныя, добрыя і працавітыя людзі жылі і жывуць на гэтай зямлі і як шмат яны зрабілі для яе росквіту. І як важна сёння адстаяць яе незалежнасць ад націску заходняй ідэалогіі, чужой і непрымальнай для нас маральнасці і ад ваенных выклікаў з боку некаторых палітыкаў Захаду.
… А прыхільнікаў гістарычнай тэматыкі ў газеты шмат. З цікавасцю прачытаўшы, захоўвае яе несвіжанка Галіна Мікалаеўна Саланевіч. Чую словы адабрэння ад Алены Канстанцінаўны Багдановіч з Кунасы, Юзэфы Казіміраўны Цвірка з Затур’і, Ларысы Мікалаеўны Ня- дзілька і Аляксандры Канстанцінаўны Гапановіч з Нясвіжа, Святланы Арсенцьеўны Ціхонка з Аношак.
— Вельмі цікавая, вельмі пазнавальная рубрыка, — такі вердыкт вынесла жыхарка аграгарадка Высокая Ліпа Людміла Ула- дзіміраўна Карпач.
Людзі цікавяцца мінулым, гісторыяй, хочуць яе ведаць. Значыць, у нас ёсць будучыня. Мы яе самі ствараем.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
заслужаны журналіст
Беларускага саюза журналістаў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!