Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C

Мы — за мір і супрацоўніцтва

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 31.07.2023

Колькі сёння несправядлівых папрокаў, абвіненняў, непрыкрытай хлусні даводзіцца чуць ад заходніх палітыкаў у адрас Беларусі, Расіі і нашай былой вялікай краіны — СССР, савецкай сацыялістычнай сістэмы ўвогуле! Або сустракаць простае замоўчванне некаторых гістарычных падзей.

Асабліва гэта абуральна, калі размова ідзе пра ролю Чырвонай Арміі ў Вялікай Айчыннай вайне, у яе перамозе над гітлераўскім нацызмам. Гісторыю там перапісалі, праўду з падручнікаў выкрэслілі. Навучанне “па-новаму” прайшло ўжо некалькі пакаленняў лю- дзей. І яны не ведаюць, ад якіх жахаў выратавала Еўропу наша армія. Яна прынесла вызваленне яе народам, разграміўшы фашысцкія дывізіі. Менавіта яна ў студзені 1945-га вызваліла апошніх 7500 вязняў фашысцкага канцлагера Асвенцым, створанага нямецкім фюрэрам у 1940 годзе на тэрыторыі паланёнай Польшчы. У газавых камерах і крэматорыях гэтага лагера фашысты загубілі каля паўтара мільёна чалавек амаль з усіх краін Еўропы і акупіраванай тэрыторыі СССР. А ўсяго ў Другую сусветную вайну ахвярамі створаных фашыс- тамі канцлагераў на тэрыторыі Савецкага Саюза і краін Еўропы стала больш за 11 млн грамадзян СССР, Польшчы, Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Югаславіі, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Германіі і іншых краін. Удумайцеся, еўрапейцы! Савецкія салдаты выратавалі вас ад каланізацыі і далейшага знішчэння нямецкімі фашыстамі.



А бяспрыкладны, высакародны подзвіг савецкага воіна, гвардыі старшыні Мікалая Масалава, які ў самы разгар вулічнага бою ў Берліне 30 красавіка 1945 года цаной свайго жыцця выратаваў 3-гадовую нямецкую дзяўчынку! Ён толькі і паспеў перадаць яе таварышам і сказаць: “Я не мог інакш…”. Масалаў стаў прататыпам бронзавага салдата, скульптура якога з’яўляецца цэнтральнай у мемарыяльным комплексе “Воінам Савецкай Арміі, якія загінулі ў баях з фашызмам” у Трэптаў-парку ў Берліне. У адной руцэ салдат трымае меч, які рассякае фашысцкую свастыку, у другой — выратаванае дзіця. Комплекс у Трэптаў-парку быў адкрыты 8 мая 1949 г. Хіба гэта не прымушае цяпер задумацца, ацаніць правільна тую місію, з якой прыйшла ва Усходнюю і Цэнт- ральную Еўропу Чырвоная Армія ў 1945-м годзе?!
Трэба ведаць і памятаць, што менавіта дзякуючы СССР пасля Вялікай Айчыннай вайны адрадзіліся як дзяржавы Чэхаславакія і Польшча. Бо першая была тэрытарыяльна разарвана згодна з Мюнхенскім пагадненнем 1938 года, у якім удзельнічалі Англія, Францыя, Германія, Італія і якое падтрымалі ЗША і Японія. У падзеле Чэхаславакіі ўдзельнічалі разам з Германіяй Польшча і Венгрыя. А 15 сакавіка 1939 г. Гітлер увёў войскі ў Прагу і канчаткова ліквідаваў Чэхаславакію як незалежную дзяржаву. Што тычыцца Польшчы, то яна ў 1934 г. падпісала з Германіяй Дэкларацыю аб дружбе і ненападзенні. Але Гітлер пазней заявіў, што ўсе іх пагадненні з Польшчай маюць кароткатэрміновае значэнне. І накіраваў свае войскі на ўсходнюю суседку. 1 верасня 1939 г. пачалася Другая сусветная вайна. 28 верасня немцы захапілі Варшаву, і Польшча як дзяржава спыніла сваё існаванне. А пасля вызвалення яе ад нямецка-фашысцкіх акупантаў Чырвонай Арміяй тэрыторыя на захадзе нават прырасла за кошт часткі нямецкіх зямель, падарунка Сталіна Польшчы.
А колькі сродкаў уклаў Савецкі Саюз у аднаўленне народнай гаспадаркі іншых краін! Яго кіраўнік М.С. Хрушчоў з часам нават адмовіўся ад рэпарацый, якія Германія павінна была выплаціць СССР за нанесены вайной урон. Наша краіна выкарыстала толькі 12% сродкаў ад неабходных, астатнія пайшлі на аднаўленне краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Вось якія факты агучыў Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед 17 ліпеня бягучага года па беларускім тэлебачанні. Падчас расследавання справы аб генацыдзе беларус- кага народа папярэдне ўстаноўлены мінімальны матэрыяльны ўрон, нанесены вайной нашай рэспубліцы — 2,3 трыльёна долараў. Было знішчана 11627 населеных пунктаў. А як вызначыць кошт чалавечага жыцця, якое абарвалася ў трох мільёнаў беларусаў?!
Вайна закончылася. У Савецкім Саюзе разумелі: вакол сябе трэба мець дружалюбных, моцных суседзяў і ладзіць з імі палітычныя і эканамічныя стасункі.

Такімі ж пастулатамі — партнёрства, узаемавыгаднае супрацоўніцтва — кіруецца і зараз суверэнная Рэспубліка Беларусь.

Для большай эфектыўнасці сумеснай працы ў студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі. У яго ўвайшлі СССР, Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, Чэхаславакія. Пазней у розныя гады дабавіліся Албанія (але з 1961 г. яна спыніла супрацоўніцтва), ГДР, Манголія, Рэспубліка Куба, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія. Па запрашэнні СЭУ ў яго рабоце бралі ўдзел прадстаўнікі Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1973-м годзе было заключана пагадненне з Фінляндыяй. У 1975-м — з Іракам і Мексікай.
Ужо за два дзесяцігоддзі існавання сусветнай сацыялістычнай сістэмы былі дасягнуты пэўныя зрухі ў развіцці, у аснове якіх ляжалі сяброўская дапамога, адзінства, згуртаванасць і ўзаемавыгаднасць.

Мы — за мір і супрацоўніцтва

Святлана ЦІХОНКА, член Камуністычнай партыі Беларусі:
— Такая палітыка зусім не падабалася капіталістам краін Заходняй Еўропы, ЗША і Канады, якім не патрэбны моцныя канкурэнты на сусветным рынку. І яны прыклалі шмат намаганняў, уклалі шмат сродкаў, каб разваліць сацыялістычную сістэму, раздрабіць некаторыя дзяржавы на маленькія, як Югаславію, каб пасеяць нацыяналістычную нянавісць і лакальныя ваенныя канфлікты — так лягчэй іх падпарадкоўваць. Гэта ўдалося ў тым ліку і з-за прадажнасці, пагоні за ўладай і ўласным узбагачэннем некаторых новых палітычных дзеячаў былых сацкраін. Апошнія ў выніку фактычна страцілі свой суверэнітэт, падпарадкоўваючыся камандам з Вашынгтона і Бруселя.
Яшчэ нядаўна еўрапейцы ў новых, постсавецкіх, умовах адчувалі сябе даволі камфортна і заможна. “Увесь час прысутнасці ЕС на палітычнай карце свету, пачынаючы з 1992 года, Еўрасаюз існаваў дзякуючы прамысловасці Кітая, танным энергарэсурсам Расіі і ядзернаму парасону ЗША”, як прызнае міністр замежных спраў ЕС Барэль. Але ж ЗША не быў патрэбен і моцны Еўрасаюз. Кітай і Расію яны аб’явілі сваімі галоўнымі ворагамі. Пачалі жорсткую санкцыйную вайну, у т.л. і супраць Беларусі, якая вядзе самастойную палітыку. Абарвалася супрацоўніцтва розных міжнародных кампаній. “Мазгі”, многія вытворчасці пачалі перацякаць з Еўропы за акіян, зарабляць капітал Штатам. Некаторыя прадпрыемствы ў краінах былога сацлагера проста ліквідаваны.
Так, нам няпроста жыць пад санкцыямі, але ж людзі бачаць: усім цяжка. З-за вечнай нелюбві заходніх палітыкаў да беларусаў і рускіх. Ва ўсе вякі яны бачылі ў нашых народах толькі сваіх васалаў. Але ж усё пазнаецца ў параўнанні. Паглядзіце, якія нязначныя сумы плацім мы за прыродны газ. Напрыклад, летась, у жніўні, я заплаціла за яго толькі 9 рублёў 9 капеек, і гэта ў гарачы перыяд дамашніх нарыхтовак на зіму, калі і грушы сушыла, і варэнне варыла…
Некаторыя хваляць жыццё на Захадзе, не жыўшы там. А вы пажывіце! У мяне ёсць знаёмы ў Германіі. Так, па нашых мерках зарплата ў яго высокая, але да 50% яе ідзе на выплату розных падаткаў, у тым ліку і халасцяцкіх. 800 еўра ў месяц ён плаціць за арэнду жылля. Стараецца не карыстацца аўтамашынай, каб не несці затрат на яе. Там эканомяць на ўсім.
Еўропа, ідучы ў фарватэры ЗША, прыходзіць у заняпад.
Шкада, што з-за амбіцый гэтага самаабвешчанага гегемона парваліся надзейныя сувязі, адменены супрацоўніцтва і дружба паміж многімі краінамі, паламаны лёсы і жыцці людзей, льецца кроў…

Давайце спынімся хаця б на развіцці прамысловасці. Менш чым за 20 гадоў краіны СЭУ павялічылі сваю долю ў сусветнай прамысловай прадукцыі з 1/6 да 1/3 яе аб’ёму, хаця на іх прыпадала 1/5 тэрыторыі і толькі 10% насельніцтва зямнога шара. Вытворчасць прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва больш чым у 3 разы перавышала сярэдні сусветны ўзровень. У другой палове 60-х гадоў аб’ём прамысловай вытворчасці краін СЭУ штогод рос на 8,6%, а капіталіс- тычных — на 5,1%. За месяц яны пачалі вырабляць столькі прадукцыі, колькі да вайны — за год. У выніку сацыялістычнай садружнасці былі ўзведзены магутныя заводы і камбінаты ў балгарскіх Крэмікаўцах, Перніку і Плоўдзіве; металургічныя камбінаты “Дунай Вашмю” ў Венгрыі і “Ост” у ГДР, завод якасных сталей “Варшава” ў Польшчы, металургічныя камбінаты “Галац” у Румыніі, Усходне-Славацкі ў ЧССР і шмат іншых. Сумеснымі намаганнямі пабудавалі буйнейшы ў свеце нафтапровад “Дружба” для транспарціроўкі савецкай нафты ў Венгрыю, ГДР, ПНР і ЧССР. На гэтай сыравіне яны стваралі сваю вялікую нафтахімію.
Узводзіліся энергетычныя гіганты: ЦЭЦ “Варна”, Марыца — Усход — I і II (у Балгарыі), Тураў і Понтуў — у Польшчы, Тырбахская электрастанцыя — у ГДР і г.д. З 1962 г. дзейнічала міжнародная энергасістэма “Мір”. Савецкая сістэма “Беларусь- энерга” і “Львоўэнерга” злучаліся з энергасістэмамі краін СЭУ шасцю магутнымі электралініямі. СССР дапамагаў іншым краінам СЭУ узводзіць атамныя электрастанцыі. А ў чэхаславацкай Празе было створана Цэнтральнае ўпраўленне аб’яднаных энергасістэм.
Усходнееўрапейскія краіны мелі магчымасць забяспеч- ваць сябе нафтай, жалезнай рудой, бавоўнай і іншай сыравінай на ўзаемавыгадных умовах. Так, пастаўкі нафты з СССР складалі ў Чэхаславакіі 98% яе імпарту сырой нафты. Эканамісты ГДР падлічылі: толькі ў яе хімічнай прамысловасці замена бурага вугалю савецкай нафтай змяншае вагу сыравіны ў 18 разоў, аб’ём капіталаўкладанняў — у 15 разоў, патрэбнасць у рабочай сіле — у 23 разы, сабекошт прадукцыі — у 2,5 раза. І гэта пры адным і тым жа аб’ёме канчатковай прадукцыі.
Адначасова з брацкіх краін СССР атрымліваў патрэбнае абсталяванне, тавары народнага спажывання. Беларусь завозіла з Чэхаславакіі, Венгрыі і Польш-чы машыны і абсталяванне, якія былі выкарыстаны пры будаўніцтве цукровых заводаў, заводаў па перапрацоўцы малака, гародніны…
З 1971 г. пачаў функцыянаваць Міжнародны інвестыцыйны банк. Краіны СЭУ стварылі яго для выдзялення крэдытаў на ажыццяўленне Комплекснай праграмы развіцця.
Існавалі ўмовы для развіцця прадукцыйных сіл у кожнай краіне.
За 25 гадоў, у 1973-м, агульны нацыянальны даход краін-членаў СЭУ вырас у параўнанні з 1948-м больш чым у 8 разоў. Такім быў вынік цеснага эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, брацкай узаемадапамогі, развіцця сацыяліс- тычнай эканамічнай інтэграцыі на парытэтнай аснове.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!