Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -1 °C

Пакуль жывеш на белым свеце, радуйся!

Нясвіжскія навіны 1 год назад 0 0

Пост опубликован: 08.07.2023

Хачу расказаць яшчэ пра адну сустрэчу
самадзейных артыстаў Нясвіжа з гледачамі
і слухачамі. Яна адбылася некаторым часам раней. Наш хор ветэранаў працы “Аптымісты”
(хормайстар Ірына Латушка, канцэртмайстар
Аляксандр Герасімовіч) пабываў з канцэртам
у аграгарадку Юшавічы.

Людзі дружна сабраліся, каб паслухаць добрыя творы. Яны цёпла сустракалі песні “Аб цудоўным настроі”, “Вальс развітання”, “Блакітная ноч”, “Пакуль жывеш на белым свеце, радуйся!”. А пачыналі мы канцэрт, зразумела, любімай “Родныя мясціны”. Спадабаліся вяскоўцам і сольныя нумары: “Адзінокі гармонік” у выкананні Віталя Раманчука, гума- рэску “У санаторыі” прачытала Любоў Трацяк, а ўласны верш “Рыбалка” — Ядвіга Златкус. Разнастайнасць канцэртнай праграмы выклікала ажыўленне ў зале і дружныя апладысменты. Некаторыя нават падпявалі. А напрыканцы — шчыра дзякавалі. Так, пенсіянерка Ларыса Мартыненка сказала:



— Вельмі задаволена канцэртам. І тое, што выступаюць
пенсіянеры, — як бальзам на душу. Мая мама таксама цудоўна спявала, і я люблю песні.
У кнізе запісаў нашага хору я прачытала калектыўны водгук: “Чытачы Юшавіцкай бібліятэкі імя Івана Гурбана выказваюць сардэчную па-
дзяку за цудоўны канцэрт. Кожны нумар самабытны, прыгожыя галасы. Вашыя песні вярнулі нас у маладосць, прымусілі перажыць яркія эмоцыі. Дзякуй за ваш талент і працу. Вы робіце людзей шчаслівейшымі. Вы — “Аптымісты”, і робіце іншых аптымістамі”. І подпісы: Л. Каткова, С. Янцэвіч, Н. Лабоцкая, Я. Буян, Ж. Грабоўская. У сваю чаргу, мы таксама засталіся ўдзячныя гэтым людзям, бо і яны нам падарылі добры настрой.
Раіса ХВІР,
г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!