Родны край
Ты глядзішся вачыма азёраў
У празрысты бясхмарны блакіт.
Я люблю твае ўзгоркі, прасторы,
Серабрыстыя хвалі ракі.
Я люблю на узлеску каліну
I у квецені майскай сады.
Ты мяне гадаваў, свайго сына,
Я не ведаў няволі, бяды.
Тут я бегаў падлеткам босы,
3 бацькам сеяў, касіў і араў,
Тут адчуў халадок светлых росоў,
Тут сталеў і жыццё пазнаваў.
Прад табой у даўгу я заўсёды
За шчаслівы і светлы свой лёс,
За прыроды зямную лагоду
I блакітную ласку нябёс.
Віталь Барадзін.
Сымон Будны
Эксурсанты, гараджане людна,
Бы сышліся на ўрачысты сход.
Бронзавы, у задуменні Будны
Кнігаю паказвае на ўсход
Кніга сонца і гаючы вечер,
Што развейваў чад і змрок вякоў,
Прабівала шлях праз ліхалецце
І была нязгасным маяком.
І здаецца: ён з друкарні выйшаў
Адпачыць і глянуць на пейзаж.
Ён прапісан на вякі ў Нясвіжы.
Суайчыннік і дарадца наш.
Паўлюк Прануза.
3 адценнем любові
Куточкі Нясвіжа
3 адценнем любові
Сустрэнуць і зблізяць,
I душу спатоляць.
3 цяжкай дарогі,
Выпрабаванняў,
Паклічуць дадому
Ад расчараванняў.
Праз Слуцкую браму
Да ратушы крочым
3 дарогі адкрытай,
Ніколі не збочым,
Пакуль нас куточкі
Нясвіжа чакаюць,
3 мінулым сустрэчу
Ізноў абяцаюць.
Валянціна Шчарбакові
Да юбілею Нясвіжа
У промнях адыходзячага дня,
Калі Нясвіж спакойна засынае,
I Іа возеры гуляе цішыня.
I цень замка па-над горадам вітае.
Як пан вяльможны залатой пары,
I лядзіць уладаром непераможным.
I ходзіць ноч да самае зары, ‘
Углядваючы ўсюды асцярожна.
У парку затрымалася на міг,
Ёй тут вядома кожная сцяжынка,
Каторы раз яна абходзіць іх.
Кранаючы знаёмыя галінкі!
Прайшлася каля сцен манастыра,
Усё наўкол ахутаўшы сабою,
Касцёлу пажадала шмат дабра,
Накрыла яго чорнай прасціною.
Ля Слуцкай брамы села адпачыць,
Чароўная і чорная, як сажа.
Пра раны часу цень пакуль маўчыць.
Хіба аб іх сягоння ўсім раскажаш?…
Накрыла горад даўняй сівізной —
Абдымак гэты зналі пакаленні.
Стаіць, як здань, каменнаю сцяной,
Адлік вядзе з эпохі
Адраджэння.
Пётр Козел
Пажаданне
Музыка Марыі Чарніковіч Словы Ангеліны Маркевіч
Вядуць шляхі-дарогі
Ад роднага парога.
Хай сонечнымі промнямі
Жыцце асвеціць шлях.
Хай жа Птушка Шчасця
Адхіліць цемны хмары
I крыллямі кахання
Вядзе ў света храм.
Я табе жадаю, жамчужына стагоддзяў,
Квітней і аднаўляйся, Нясвіжчына мая.
Я табе жадаю, куточак Беларусі,
Квітней і аднаўляйся,
Нясвіжчына мая.
Нясвіжчына
Тут усё вакол глядзіцца
Ярка, як на сцэне.
Прыязджайце, замак дзіўны
Вас гасцінна стрэне.
Луг мурожны і палеткі,
Лес і пералескі.
Вока цешаць ружы летам,
А вясной пралескі.
Тут не ўбачыш твараў сумных,
Тут гасцям не цесна.
Тут дзяўчаты ўсе красуні
I не злыя цешчы.
Прыязджайце, край Нясвіжскі
Не абдзеліць ласкай,
Назаўсёды стане блізкім,
Дарагім, як казка.
Міхась Сазончык
Замак
Зямлю ракеты ўзвысілі..
Вякі сышлі з арбіты.
А ён ляжыць, як віцязь,
Дружынаю забыты.
Іржа наскрозь праела
Варот стальныя латы.
Прабілі камень цела
Дубы у тры абхваты.
Над ложам сумным годзе
Крычаць ардзе птушынай!
3 далёкага стагоддзя
Вярніся, князь з дружынай.
У трубы затрубіце,
I сон пакутны зможа,
Расплюшчыць вочы віцязь,
Устане віцязь з ложа.
А трубы не ўгавораць,
3 сабою забярыце,
Каб не трывожыў воран
Душы яго ў блакіце.
Мікола Маляўка
Чорная дама
Замкавая лесвіца
Старажытны Нясвіж расказаў мне паданне.
Як з’яўляецца ў замку ўжо не аднойчы,
Аб загубленым плача жыцці і каханні
У жалобным адзенні жаночая постаць.
Яна доўга блукае між сценаў у замкў,
Нешта шэпча і плача самотна і горка.
I а пятай гадзіне знікае уранку,
Як знікаюць на небе апошнія зоркі.
Чорны прывід у вялікіх пакоях
Каралеваю суму праходзіць ўначы,
I паданне гаворыць, што болей ніколі
Ёй спакою у свеце людзей не знайсці.
За што церпіш пакуты, няўжо за каханне?
У жалобным адзенні у цемры стаіш
Толькі ведаю я, што Нясвіж без паданняў
Быў зусім бы не той непаўторны Нясвіж.
Ірына Бурдзейка
Мая Радзіма
Я на світанні падымуся,
На неба ясны позірк кіну
I Богу шчыра памалюся,
Што даў такую мне Радзіму.
Радзіму, дзе спявае салавей,
Дзе бусел важна ходзіць па балотах,
Дзе шмат бярозавых алей,
Дзе мёд пчала хавае ў сотах.
Дзе сонца асляпляе вочы,
I ціха ручаёк журчыць,
Дзе мірныя і дні, і ночы.
Радзіму, дзе прыемна жыць.
Я дзякую табе, магутны Божа,
За гэту урадлівую зямлю,
На якой так залаціцца збожжа.
Зямлю, што ўсёй душой люблю.
I кожны раз табе я дзякуй гавару
I кожны дзень табе малюся,
Бо без Радзімы я сваёй памру,
I буду жыць я толькі з Беларуссю!
Сяргей САМАХВАЛ.
***
Отчего красив ты, Несвиж?
Часто смотришь в зеркала
Тех озер, что не объедешь,
Что природа-мать дала.
Омываешься в озерах,
Кудри-парки видишь в них,
Их прическою нам дорог,
Тенью милых глаз своих.
Брови — все твои дороги.
Были каменны, сейчас
Все в асфальте, чисты, строги,
Мило радуют всех нас.
Щеки — стены твоих зданий,
Прихорошены, светлы,
Для жилья и заседаний
Так уютны и теплы.
А еще красив душою,
Трудолюбием людей,
К жизни тягою большою.
Век живи и молодей!
Виктор Шаров
Я мару ў азёры глядзецца
Я мару ў азёры глядзецца
3 празрыстымі берагамі.
У кветкі вясною адзецца
Прыгожа так, быццам пані.
Я мару парой зімовай
Сняжынкі лавіць рукою,
танцы жыцця адвечным
Быць побач з табою.
Я мару спазнаць каханне:
Шчырае, не да рання.
Я мару дажыць да світання
I сонцу паслаць прывітанне
Валянціна Шчарбакова
Песня аб Нясвіжы
Шумяць нада мной залацістыя клёны,
Пажоўклыя кружаць лісты над зямлёй,
Успомніў я блізкія сэрцу імёны
I дні, што прайшлі на радзіме маёй.
Іду я паволі алеяй прыгожай,
У парку старым палымнее усход.
На возеры ветрык ваду ледзь трывожыць,
Паціху шапоча аб нечым чарот.
Блукаў я па свеце, бо лёс так прымусіў,
Нямала чужых перамераў дарог,
А ўсё ж да цябе, мой Нясвіж, я вярнуўся,
Прыйшоў на твой ціхі, гасцінны парог.
Знікаюць сляды ран, заданых 1 вайною,
На пустках тваіх вырастаюць сады.
О, родны Нясвіж, ганаруся табою,
Мой горад стары і такі малады!
Шумяць нада мной залацістыя клёны.
Шнуром жураўлі падняліся ўзвыш.
Мне хочацца славіць Радзіму натхнёна
I песню спяваць аб табе, мой Нясвіж!
Сяргей Новік-Пяюн
Ветэранам
Г.А. Халецкаму, І.І. Феньку
Яны прайшлі дарогамі вайны…
Заўчасна пасівелі скроні.
I мудрасці за лічаныя дні
Вайна дала, як за жыццё, даволі.
Са зброяй у руках па мінным полі,
Сяброў губляючы на кожным рубяжы,
Яны ішлі за лепшай доляй
Для тых, што засталіся на мяжы.
За маці, за дзяцей і за каханых,
За ўвесь народ, скаваны кайданамі
За Беларусь і за сучасных нас,
За светлы, чысты да сузор’яў шлях.
Валянціна Шчарбакова
Осеннее наставленне
Август землю покидает
И прохладней всё закат,
И кой-где уже мерцает
Жёлтых листьев тусклый взгляд.
Будет холод, непогода,
Только путать не спеши
Опустение природы
С опустением души
И в минуты мглы и страха
Цепи тьмы с себя стряхни,
И с отчаяньем из мрака
Вырви солнечные дни
Не грусти, что тёплый ветер
Улетел из наших мест.
Первый снег с тобой мы встретим
И унынью скажем: «Нет».
Первый снег с тобой мы встретим,
И последний встретим дождь,
Будем веселы, как дети,
И тогда ты всё поймёшь.
Ты поймёшь, что страх напрасен,
Что прекрасны холода,
Если в сердце не погаснет
Светлокрылая звезда,
Если память будет ясной,
Если счастье хоть на миг
Озарит тебя мгновеньем,
Что получше лет иных.
Будет холод, непогода.
Различить лишь ты спеши
Опустение природы
И уныние души.
Софья Любанец
Я краявідам мілым рады
Я краявідам мілым рады.
Гляджу на хмаркі ў сіняве,
На маладзік, што за прысады
I ў небе, і ў рацэ плыве.
Гляджу, замёршы над ракою,
Як плешча ў завадзі шчупак,
Як камары над асакою
Таўкуць свой вечаровы мак.
Гляджу: дубы на поймах скачуць,
Туман кіпіць, як сырадой,
Чародкі позніх дзікіх качак
Шукаюць сховы над вадой.
Я краявідам мілым рады,
Яны у золаце зары
Хвалююць-цешаць сэрца ўладна
Яшчэ з дзіцячае пары.
Міхась Сазончык
Гімн Нясвіжу
Стаіш, старажытны, пад мірным ты небам,
Працай людскою узняўся увысь.
Зямля твая родзіць і хлеб, і да хлеба,
За гэта мы славім цябе, наш Нясвіж.
Разам з табою сустрэнем мы ранак
Шызым туманам блакітных азёр.
Золатам сонца сагрэе світанак
Хлебнае нівы шырокі прастор.
Прыпеў:
Нясвіж, Нясвіж наш родны горад,
Прыгожы край цудоўнае зямлі.
Квітнеюць хай твае бязмежныя прасторы,
З табою разам сэрцам будзем мы.
Горад наш любы, багаты падзеямі.
Ад ворагаў лютых даўніну збярог.
У светлае заўтра глядзім мы з надзеяй,
Упэўнена крочым да ўсіх
перамог.
3 усходу на захад, раскінуўшы крылы
Вечна красуйся, горад-музей.
Расці, багацей, Нясвіж ты наш мілы,
Будзеш прыгожым для нас і гасцей.
Прыпеў.
Уладзімір Богдан.
Нясвіжскі вальс
Словы і музыка Яўгена Карпуця
Гарадоў вельмі многа:
Мінск, Варшава, Парыж…
Ды мілей мне дарога,
Што вядзе ў Нясвіж.
Нясвіж, мой Нясвіж!
Сівой даўніной даражыш
Музеямі, палацамі і ратушай сваёй.
Нясвіж! О, Нясвіж!
Любімы горад мой!
Фрэсак цёплыя фарбы
Ёсць на гэтай зямлі.
Ўсе нясвіжскія скарбы
Між людзьмі і з людзьмі.
Аблачынкі з нябёсаў
Дастае святы крыж.
Назаўжды ў маім лёсе
Старажытны Нясвіж!
Несвижу
Стоишь величаво,
Овеянный славой,
Воспетый седой стариной.
О, Несвиж Великий!
Имеешь ты право
Быть первым среди городов.
В единой великой семье белорусов
Один из старейших ее сыновей
Ты многое видел и многое слышал
За восемь столетий жизни своей.
Как воин, израненный в битвах суровых
В легендах и песнях воспет,
Ты снова живешь в одеянии новом,
Любовью и лаской согрет.
Мы головы низко свои преклоняем
За то, что с тобою живем.
Мы в песнях и мыслях тебя восхваляем
И гимн вечной славы поем.
Николай БЕЛЕВИЧ.
Беларуси
Мая Беларусь!
Для мяне ты так мілаі
Люблю я бязмежжа тваёй прыгажосці,
За тое, што крок тут свой першы ступіла,
Пачула імя тут сваё ад кагосьці.
Ты маці, якая заўседы чакае,
Ад сонца блакітныя цешачы вочы.
Тваё хараство непаўторнае ззяе
I сонечным днём,і пад полагам ночы.
Тут кожнае дрэва і кожная кветка
3 паклонам прыветна табе ўсміхаецца,
Тут хораша дыхаць і ўзімку, і ўлетку
I гэта ўсе Белай Руссю завецца:
Вольга Гуленка
По Несвижскому времени
Сегодня я проснулся поздновато:
Уж час седьмой, а я все сплю.
Но сон ушел легко и без возврата:
Часам на нашей ратуше внемлю.
Мы дождались достойной перемены
Теперь мы время знаем все верней.
И жить по новому, по Несвижскому времени
Нам стало музыкальней, веселей!
И музыка на нашей древней площади
Теперь поет мелодию точней,
Созвучно нашей верной, дружной поступи
И слуху приезжающих гостей.
Виктор Шаров
Замок Радзивиллов
Славный замок Радзивиллов,
Украшаешь Несвиж наш,
Замок красоты и силы
Ты — наш местный Эрмитаж.
Ради этого туристы
Приезжают часто к нам.
А легенды журналистов
К нам влекут из разных стран.
Много тут чудес бывало
И легенд о них не счесть,
За века прошло немало,
Да они и ныне есть.
Скоро новым нам предстанет:
Реставрация, ремонт.
Обновленный, снимет краны,
Будет ярче тыл и фронт.
Виктор ШАРОВ.
Несвижу — 780 лет
Сегодня Несвиж молодеет:
У него сегодня юбилей.
Он с каждым годом хорошеет,
И все становится милей.
Старинный замок украшает
Его уж несколько веков.
Костел святыней привлекает,
И ратуша волнует кровь.
Парк этот город обнимает
Зеленой, яркою красой
И гладь озер всех привлекает
Своей призрачной водой.
Любуемся мы Слуцкой Брамой,
Ее величием горды,
И «дом купца» своим фасадом
Нам шлет привет из старины.
Живи, любимый наш город,
В тебя безмерно я влюблен.
Всегда ты будешь юн и молод,
Заботой нашей окружен.
Николай БЕЛЕВИЧ.
Нясвіжскае танга
Быў гадзіннік на ратушы
Сведкам нашым сустрэч.
Хваляваліся дзве душы,
Не спяшаліся прэч.
Ты — нясвіжская модніца
I салодкі мой сон,
А ў парку заходзіцца,
Кліча зноў саксафон.
Над Нясвіжам трывожная
Цішыня аблачын.
Пані яснавяльможная
Лёс шукае ўначы.
I легенду чароўную
Гарадку не згубіць.
Стань маёю князёўнаю,
Калі ўмееш любіць.
Ды гадзіннік на ратушы
Лічыць іншыя дні.
Разляцеліся дзве душы,
Нібы зоркі-агні.
Ўсё ж і ў далечы блізкая,
Незабыўная ты,
Мая мара нясвіжская,
Летуценнасці дым.
Мікола Кутас.
Ратуша
Вот и встаёт наша Ратуша ввысь,
Радостно окна-глаза приоткрыла.
Чисто, просторно вокруг — подивись!
Зеркало-площадь дождем всю обмыло.
Весело люд берет бодрый заряд:
Ново, приятно, свободно, просторно!
В праздник особенный будет наряд
Будут гирлянды, людно, задорно!
Все хорошеет и ярче цветет,
Все для людей создается.
Праздник большой — Юбилей — к нам идет.
С лаской обнимет нас солнце.
Виктор Шаров