Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

У музычным адзінстве

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 год назад 0 1

Пост опубликован: 29.05.2023

У пятніцу, 26 мая ў Нясвіжы адбылося XXVII свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2023”. Святочную праграму адкрыў канцэрт “Голас зямлі беларускай”, які прайшоў ў 10.30 у Нясвіжскай гарадской ратушы. Тут слухачоў прывітаў ансамбль трубачоў пад кіраўніцтвам Д. Ціхановіча, які хутка “перадаў слова” вакальнай групе Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга”. Акапэльнае выкананне заўсёды было вельмі складанай справай, але з ёю вакалісты аркестра Алякчандр Дзюмін, Святлана Бударына, Таццяна Прахарэнка і Андрэй Пятроў справіліся віртуёзна. Разнастайны падбор твораў — ад славутага “Паланэза” Міхала Клеафаса Агінскага да балады “Мішэль” Джона Ленана і Поля Макартні даў магчымасць праявіцца ўсяму багатаму спектру галасоў выканаўцаў і поўнасцю пагрузіць слухачоў у крыштальна чыстыя гукі вечна жывой музыкі.У музычным адзінстве У музычным адзінстве У музычным адзінстве



А 12 гадзіне ў Тэатральнай зале Палацавага ансамбля адбыўся канцэрт “У музычным адзінстве”, дзе сваё майстэрства прадставіў струнны аркестр, якім кіраваў спадкаемца маэстра Фінберга, мастацкі кіраўнік свята мастацтваў Максім Рассоха. З заміраннем сэрца зала слухала творы Уладзіміра Солтана, якога называлі беларускім Моцартам, Уладзіміра Кандрусевіча, Аляксея Туранкова, Анатоля Багатырова і іншых кампазітараў. Слухачы атрымалі ўнікальную магчымасць пачуць новыя імёны і даведацца новае аб ужо вядомых аўтарах.
Яшчэ раз са струнным аркестрам прыхільнікі “Музаў Нясвіжа” сустрэліся ў 14.00 на канцэрце “Духоўныя вяршыні” ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела. Тут перад аматарамі акадэмічнай музыкі паўстала цэлае сузор’е кампазітараў розных нацыянальнасцей і розных эпох — ад Іагана Себасцьяна Баха да Арвэ Пярта, якіх пры ўсіх іх адметнасцях аб’ядноўвала адно — глыбокае захапленне светам, які стварыў для нас Бог, і імкненне зразумець і выказаць у гуках музыкі ўсю яго веліч і прыгажосць.У музычным адзінстве У музычным адзінстве У музычным адзінстве
Вечарам, у 17 гадзін, заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” сустрэў гасцей Нясвіжскага раённага цэнтра культуры святочным канцэртам да 800-годдзя нашага горада “З юбілеем, Нясвіж!”.
Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” і салісты аркестра — заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Наталля Тамэла і Дзмітрый Качароўскі, лаўрэаты міжнароджных і рэспубліканскіх конкурсаў Таццяна Глазунова, Алеся Дзержавец, Таццяна Прахарэнка, Андрэй Коласаў, Руслан Мусвідас, Аляксандр Салаўёў, Ягор Шаранкоў зрабілі несвіжанам і гасцям горада найкаштоўнейшы падарунак у выглядзе класічных мелодый савецкай эстрады і цудоўных, узнёслых эмоцый, якія назаўсёды застануцца ў сэрцах гледачоў. Асобнай мастацкай перлінай канцэрта стала выступленне юнага саксафаніста, 8-гадовага Багдана Мамацюка, пераможцы конкурсу “Джаз-тайм”.У музычным адзінстве У музычным адзінстве
Па завяршэнні апошняга канцэрта “Музаў Нясвіжа” са словамі глыбокай удзячнасці ад імя раённай улады да артыстаў звярнуўся намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён уручыў Заслужанаму калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя М.Я. Фінберга” у асобе яго галоўнага дырыжора Максіма Рассохі Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама і запэўніў, што жыхары і госці нашага старажытнага горада будуць з нецярпеннем чакаць “Музы Нясвіжа-2024”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота аўтара і Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!