15 мая ў дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
Сярод пераможцаў – навучэнцы Нясвіжскага раёна. Саматыя Кацярына, навучэнка сярэдняй школы № 2 г.п. Гарадзея, узнагароджана дыпломам 1 ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” (настаўнік Сцефановіч Ч.Б.). 1 месца ў намінацыі “Літаратурная творчасць” заняў Хадакоў Святаслаў, навучэнец Пагарэльцаўскай сярэдняй школы (настаўнік Акунец А.У.). У намінацыі “Мініяцюра (інсцэніроўка)” дыплом 1 ступені атрымалі навучэнцы Ліпскай сярэдняй школы Малчановіч Анастасія, Раманчук Яўген, Чабатарэнка Віталій, Залескі Дзмітрый (настаўнікі Пажытка А.К., Юрашчык С.А.).
Віншуем пераможцаў кокурсу і іх настаўнікаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!