Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

Кніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжаніна

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 22.04.2023

У пятніцу ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка адбылася прэзентацыя кнігі Ганаровага жыхара горада Нясвіжа, Жодзіна і Мінскай вобласці Уладзіміра Дражына “Нясвіж у лёсах майго пакалення”. Аўтар — вядомая далёка за межамі нашага горада асоба, беларускі палітычны дзеяч, былы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтву ў Фінляндскай рэспубліцы, былы кіраўнік Нясвіжскага райвыканкама.Кніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжаніна



Рабоце на Нясвіжчыне Уладзімір Несцеравіч аддаў 18 гадоў жыцця і ўвайшоў у гісторыю раёна як чалавек, які дбаў не толькі пра развіццё эканомікі рэгіёна, але і пра адраджэнне яго культурнай спадчыны: дзякуючы У.Н. Дражыну пачалася рэстаўрацыя замка Радзівілаў, было зроблена аднаўленне і добраўпарадкаванне замкавых сажалак і паркаў, маштабна прайшло святкаванне 770-годдзя Нясвіжа, быў створаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, у 1995 годзе ўпершыню прайшоў Нацыянальны фестываль камернай музыкі “Музы Нясвіжа”, які затым стаў традыцыйным і ператварыўся ў свята мастацтваў, была праведзена маштабная рэканструкцыя горада да свята беларускага пісьменства ў 1997 годзе і рэспубліканскіх дажынак у 1998-м.Кніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжанінаКніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжанінаКніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжаніна

Усе гэтыя і многія іншыя моманты развіцця Нясвіжчыны атрымалі сваё адлюстраванне ў новай кнізе Уладзіміра Дражына.

Падчас прэзентацыі выдання сваімі ўспамінамі аб часе сумеснай работы з Уладзімірам Несцеравічам падзяліліся кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія працавалі ў той час. Шмат цікавай інфармацыі прагучала і з вуснаў самога віноўніка ўрачыстасці і вядучых мерапрыемства — паэта, перакладчыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, празаіка, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі, рэдактара кнігі Анатоля Аўруціна і сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Зоі Кулік.
Падрабязней аб прэзентацыі кнігі Уладзіміра Дражына “Нясвіж у лёсах майго пакалення” — у наступных нумарах “НН”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота Ірыны ЛУЧЫНОВІЧ.Кніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжанінаКніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжанінаКніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжанінаКніга аб Нясвіжы з-пад пяра несвіжаніна

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!