Меню
Курс $  3.29 | €  3.45 | ₽100  3.38 |
Погода 4 °C

У фокусе — малочная залоза

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 12.04.2023

28 сакавіка ў Нясвіжскай ЦРБ ізноў запрацаваў мамаграфічны кабінет. У снежні мінулага года туды завезлі неабходнае абсталяванне, запрасілі кампетэнтныя службы для яго ўстаноўкі і атрымання допуску да работы.

І вось зараз новы мамаграфічны апарат, устаноўлены ў кабінеце, выкарыстоўваецца ў поўнай меры і дазваляе праводзіць падрабязнае абследаванне пацыентаў.

— Перад вамі ўстаноўка “MAMOEXPERT”, — распавядае ўрач-рэнтгенолаг мамаграфічнага кабінета Вольга Каленік. — Гэта сучасная лічбавая мамаграфічная сістэма, якая дазваляе выконваць даследванні малочных залоз для выяўлення добраякасных і злаякасных новаўтварэнняў.У фокусе — малочная залоза



— Пры дапамозе гэтага апарата, — працягвае спецыяліст, — мы можам вызначыць пухліну мізэрных памераў, якая не праяўляецца клінічна, і жанчына не прад’яўляе ніякіх скаргаў. Утварэнне такіх памераў немагчыма адчуць пры пальпацыі (прамацванні) ні самой жанчыне, ні медыцынскаму спецыялісту.

Важна памятаць пра раннюю дыягностыку, таму што верагоднасць поўнага выздараўлення становіцца ў такім выпадку значна вышэйшай.

Спецыяліст падкрэсліла, што, улічваючы нізкія дозы апраменьвання і частату даследавання, пацыентка падпадае пад мінімальную рызыку. Адзіным супрацьпаказаннем з’яўляецца цяжарнасць і кармленне грудзьмі.

— Падчас правядзення працэдуры спецыяліст атрымлівае два рэнтгенаўскія здымкі малочных залоз з двух розных ракурсаў. На іх павінен быць адлюстраваны максімальна магчымы аб’ём залозы, — дапаўняе калегу выконваючы абавязкі загадчыка рэнтгенаўскага аддзялення Эвеліна Мілоста. — Мамаграфічны кабінет пераважна наведаць у пачатку менструальнага цыкла — на 6 — 12 дзень. Усё з-за таго, што ў іншыя дні, асабліва ў перадменструальныя, адбываюцца заканамерныя змяненні ў малочных залозах — павялічваецца аб’ём, шчыльнасць тканей. Гэтыя паказчыкі псуюць мамаграфічную карціну, ускладняючы правільнасць дыягностыкі.У фокусе — малочная залоза

Пра тых, каму неабходна праводзіць скрынінг рака малочнай залозы (РМЗ), расказаў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Максім Брунько.

— Скрынінг праводзіцца адзін раз у два гады жанчынам ва ўзросце ад 50 да 69 гадоў, якія не маюць цяжкіх саматычных захворванняў. На падставе электроннай базы такіх жанчын медыцынскія работнікі кабінета скрынінга рака складаюць спіс з графікам запрашэння пацыентак на правядзенне даследавання. Запісацца на працэдуру можна па тэлефоне 2-09-43 з 11.00 да 13.00, кабінет № 52 у паліклінічным корпусе. Пры сабе абавязкова мець CD-дыск, накірванне і узгадненне.

Варта ў чарговы раз напомніць: рэгулярнае выкананне простых дзеянняў і праходжанне абследавання дапамогуць выявіць рак на самых ранніх стадыях і эфектыўна ліквідаваць яго.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.
Фота
Карыны АНТАНОВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!