Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода -1 °C

Інтэлігент: быў прыкладам ва ўсім і моладзь выхоўваў у любові да Радзімы

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 2

Пост опубликован: 10.04.2023

Да 800-годдзя Нясвіжа

Арцём Пятровіч Саўчанка (1886 — 1950 гг.) родам з Магілёўскай вобласці. Бацька быў селянінам-бедняком.

Але змог даць адукацыю сыну, які скончыў пачатковую школу, двухкласнае народнае вучылішча і экстэрнам здаў экзамены на званне настаўніка народнай школы. У 1905 г. Арцём Саўчанка пачаў вучыць сялянскіх дзяцей вёскі Ржаўка цяперашняга Слаўгарадскага раёна. У 1906 г. — настаўнік, затым — загадчык пачатковай школы на Гомельшчыне. У 1923 — 1926 гг. была вучоба ў БДУ. Пасля заканчэння з сям’ёй пераехаў на работу ў Гарбацэвіцкую сямігодку Бабруйскага раёна, якая з 1935 г. стала сярэдняй школай. У 1938 г. Арцёма Пятровіча за самаадданую працу на педагагічнай ніве ўзнагародзілі ордэнам “Знак Пашаны”. І ў яго актыве было яшчэ дырэктарства ў сярэдніх школах Магілёўшчыны.



У 1939 г. вопытны педагог узначаліў Баранавіцкі абласны аддзел народнай адукацыі. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, дзеці А.П. Саўчанкі Аркадзь і Ніна пайшлі на фронт. Сам ён па ўзросце ўжо не падлягаў мабілізацыі, эвакуіраваўся ў Сталінградскую вобласць і там працаваў дырэктарам сярэдняй школы. У 1942 г. яго адклікалі ў Маскву для работы ў цэнтральным апараце СНК БССР. Затым прызначылі дырэктарам зааветэрынарнага тэхнікума ў Яраслаўскай вобласці.
У вызваленай ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларусі трэба было аднаўляць мірнае жыццё. Арцём Пятровіч узначаліў Магілёўскі абласны аддзел адукацыі, а пасля вызвалення Баранавічаў вярнуўся на сваю даваенную пасаду.

У верасні 1944 г. Баранавіцкі абкам партыі і аблвыканкам прынялі пастанову аб адкрыцці педагагічнага вучылі- шча ў Нясвіжы. Дырэктарам прызначылі дэпутата Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, камуніста А.П. Саўчанку. Вось што расказваў пра гэта яго калега, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі Казімір Іосіфавіч Пагоцкі, які прыязджаў з г. Клічава ў Нясвіжскі дзяржаўны каледж на вечар-сустрэчу з выпускнікамі: “Мяне і Арцёма Пятровіча Саўчанку Баранавіцкі абласны аддзел народнай адукацыі накіраваў у Нясвіж, каб стварыць там педвучылішча. У канцы верасня 1944 года мы прыехалі ў горад… За першыя шэсць дзён былі зарэгістраваны шэсць чалавек паступаючых. Мы сталі думаць, што рабіць. Рашылі, што мне трэба набраць студэнтаў у Капылі ў сярэдніх школах. У кожным класе я заклікаў вучняў паступаць у педвучылішча… У канцы верасня адкрыліся дзве групы на базе дзесяці, дзве — на базе дзевяці класаў і пяць груп першага курса — усяго больш за 300 чалавек. Прыйшоў час, калі сталі прыбываць у Нясвіж будучыя студэнты. Інтэрната яшчэ не было. Мы размяшчалі моладзь у падвальнай частцы будынка сярэдняй школы і вучэбных класах. Затым за сем дзён раскватаравалі ўсіх студэнтаў у гараджан. Ложкі ў нас былі свае, яны нам дасталіся ад ваеннага шпіталю…” (“Нясвіжскія навіны”, 15.04.2006 г.).

Клопатаў па арганізацыі педвучылішча ў дырэктара Арцёма Пятровіча Саўчанкі было вельмі шмат — першы навучальны год праходзіў у цяжкіх умовах ваеннага часу. Вось у другім навучальным го- дзе ўжо былі створаны лепшыя ўмовы. З’явіліся інтэрнат, сталовая. Навучэнцы займаліся ў розных гуртках.

У 1945 г. педвучылішча аб’явіла набор на сямімесячныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў 1 — 4 кла- саў. Бралі тых, хто меў сямігадовую адукацыю і вытрымаў іспыты па беларускай і рускай мовах і матэматыцы. Затым арганізавалі 6-месячныя курсы для людзей з сярэдняй адукацыяй. Арцём Пятровіч разумеў: навучанне і выхаванне дзяцей можна даверыць толькі таму, хто мае добрыя прафесійныя веды і талент педагагічнай работы, хто любіць дзяцей. І стараўся пры- віць адпаведныя рысы навучэнцам, напраўляў у гэтым накірунку калег, перадаваў ім свой багаты вопыт. Арцём Пятровіч быў узнагароджаны медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945”. Стаў выдатнікам народнай асветы Беларусі, меў званне “Заслужаны настаўнік школ БССР”.

Ён быў не проста настаўнікам, кіраўніком — ён быў сапраўдным інтэлігентам.

“Наша савецкая інтэлігенцыя ўвесь час ішла разам з народам, аддавала ўсе сілы і веды свае справе перамогі. Яна і ў далейшым выканае ўсе задачы, пастаўленыя перад ёй Камуністычнай партыяй і ўрадам”, — гэта словы з выступлення А.П. Саўчанкі на мітынгу 9 мая 1945 г.
У красавіку 1946 г. у Нясвіжы адбыўся раённы сход ін- тэлігенцыі. З дакладам выступаў Арцём Пятровіч Саўчанка. І чырвонай лініяй у ім праходзіў пастулат: самім быць прыкладам ва ўсім і моладзь выхоўваць у духу патрыятызму, любові да Радзімы. Такое жыццёвае крэда запатрабавана і застаецца асновай маральнасці грамадства ва ўсе часы: і ў вайну, і ў пасляваенныя гады, і ў спакойныя “застойныя”, і ў вельмі няпрос- тыя зараз.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!