Сёння ў раённым цэнтры культуры адбыўся конкурс аўтарскага і мастацкага чытання “Пяю Нясвіж — любоў маю”, прысвечаны 800-годдзю нашага горада.
У ім прынялі ўдзел аматары прыгожага пісьменства — як вершаванага, так і празаічнага — ва ўзросце ад 9 гадоў да 50 “плюс”. Удзельнікі чыталі як свае ўласныя творы, так і напісаныя іншымі людзьмі, у тым ліку аўтарамі з Нясвіжчыны, такімі, як Міхась Сазончык і Віталь Барадзін.
У выніку ў намінацыі “Аўтарскае чытанне” сярод чытачоў прозы ва ўзросце ад 9 да 13 гадоў перамог вучань Сноўскай СШ Данііл Кашыцкі, другое месца — у прадстаўніцы СШ №3 г. Нясвіжа Кацярыны Драздэнка. У гэтай жа намінацыі сярод чытачоў вершаў лепшай была прызнана Вікторыя Мышчык з Ланскай СШ, другое раздзялілі вучні СШ №3 г. Нясвіжа Васіліса Фокіна і Андрэй Вальчык, трэцяе заняла Віялета Дрокіна з Аношкаўскай СШ.
У намінацыі “Аўтарскае чытанне” ва ўзроставай катэгорыі 14 — 18 гадоў першае месца было прысуджана вучаніцы СШ №4 г. Нясвіжа Юліяне Казак, другое — Дзіяне Траяноўскай з Городейской СШ, трэцяе — Дзіяне Ліцкевіч, якая прадстаўляла Ліпскі СДК.
Ва ўзроставай катэгорыі 35 — 50 гадоў першае месца заняў мастацкі кіраўнік Сноўскага СДК Аляксей Дунчака, другое — бібліятэкар Карцэвіцкай сельскай бібліятэкі Ірына Крыварот. І сярод удзельнікаў самага паважанага ўзросту першае месца раздзялілі несвіжанка Тамара Прыгун і настаўніца беларускай мовы Аношкаўскай СШ Святлана Шынкевіч, другое — яе калега з Нясвижскай гімназіі Наталля Швайко і настаяцель царквы праведнай Ганны аг. Аношкі іерэй Васіль Краеў, трэцяе было прысуджана жыхарцы г.п. Гарадзея Галіне Дзямідовіч.
Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы за ўдзел у ім.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.