Меню
Курс $  3.13 | €  3.42 | ₽100  3.74 |
Погода 7 °C

Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”?

Дарья Пивоварская 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 26.03.2023

У перадапошні пятнічны сакавіцкі вечар Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр сабраў у сваіх сценах шматлікую публіку. Усё дзеля вызначэння лепшай прыгажуні сярод нясвіжскіх дзяўчын — дзеля правядзення штогадовага раённага конкурсу “Міс маладзёжная хваля-2023”.Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”? Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”?



Зусім нядаўна мы пісалі пра падобнае спаборніцтва — “Міс Нясвіж”, які праводзіўся ў дзвюх узроставых катэгорыях сярод дзяўчын з усяго раёна. “Міс маладзёжная хваля”, у сваю чаргу, праводзіцца сярод прыгажунь канкрэтна горада.

Так, у гэты раз імі сталі прадстаўніцы чатырох школ і каледжа імя Якуба Коласа: Марына Тарасевіч (сярэдняя школа №1 г. Несвіжа), Валерыя Рыдак (Нясвіжская гімназія), Хрысціна Хандрыка (СШ №3), Дар’я Ярашэвіч (СШ №4) і Ульяна Хехнёва (каледж).
У гэты дзень дзяўчаты страліся прадэманстраваць усё самае лепшае, крэатыўнае, нечаканае і асаблівае, што маюць і ўмеюць: спаборнічалі ў артыстызме, аратарскам майстэрстве, ва ўменні імправізаваць, танцаваць і, галоўнае, займаць увагу самай разнапланавай публікі. Ацэньвала здольнасці прыгажунь журы ў саставе пяці чалавек.Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”? Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”? Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”?

Пачаўся конкурс з візітнай карткі “Сіла вясны”. Асноўнае — прадставіць сябе, свае захапленні ў любой тэматыцы. На працягу трох хвілін удзельніцы разыгрывалі невялікія сцэнкі, дэманстравалі падрыхтаваныя відэа, спявалі і танцавалі. Кожнай з дзяўчын актыўна дапамагалі групы падтрымкі, як ў глядацкай зале, так і на сцэне.

Наступным этапам стаў інтэлектуальна-спартыўны раўнд “Ты прысядаеш у зале”. Прыгажуням трэба была прысядаць і адказваць на пытанні вядучай, накшталт “Самы глыбокі акіян у свеце?”, “Колькі будзе 3*9?”, “Колькі старон у шасцівугольніка?”, “Турыстычнае падарожжа па вадзе?” і таму падобнае. За кожна правільны адказ дзяўчыны атрымлівалі па аднаму балу.Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”? Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”? Хто яна — “Міс маладзёжная хваля-2023”?

Сваю жаночасць, харызму, упэўненнасць і ўнутраную моц удзельніцы праявілі падчас дэфіле, якое так і называлася, — “Шматграннасць”. Глядацкая зала ўважліва, затаіўшы дыханне, сачыла за вобразамі мадэляў, за тым, як кожная з удзельніц траслюе яго і падае сябе.
Следам пачаўся конкурс, у якім галоўнай мэтай стала дэманстрацыя сваіх творчых уменняў. “10 тысяч Я” — завадная харэаграфія, кранальныя песні, натхняльныя замалёўкі і відэасюжэты — кожны з нумароў пакінуў свой запамінальны след.

У фінале ўсіх этапаў адбылося дэфіле ў вячэрніх сукенках “Якая прыгожая ты сёння”. І, варта адзначыць, гэта было відовішчна і магутна энергетычна.
Таму, нядзіўна, што выбар “лепшай з лепшых” для членаў журы выдаўся няпростым. Пасля невялікай паўзы, якую сваім вакальным выкананнем запоўніла кіраўнік студыі вакала “Вяночкі” маладзёжнага цэнтра Алеся Краснашчокава, прыстуныя ўсё ж даведаліся, хто атрымаў тытул “Міс маладзёжная хваля-2023”. Ёю стала прадстаўніца чацвёртай гарадской школы Дар’я Ярашэвіч. У конкуре фотаздымкаў “Я ёсць мастацтва”, галасаванне якога праходзіла на працягу пяці дзён у суполцы МЦ “Ва ў кантакце”, перамогу атрымала Марына Тарасевіч — вучаніца першай школы, яна ж атрымала і тытул “Міс грацыя”. “Міс артыстычнасць” узяла Валерыя Рыдак (гімназія), “Міс зачараванне” — Хрысціна Хандрыка (СШ №3). Ульяна Хахнёва з каледжа ўдастоілася звання “Міс знаходлівасць”, а лепшай групай падтрымкі ў намінацыі “Грамчэй” сталі балельшчыкі СШ №1.

Усе ўдзельніцы атрымалі каштоўныя падарункі ад спонсараў. Завяршыўся вечар прыгажосці дыскатэкай.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!