Меню
Курс $  3.15 | €  3.48 | ₽100  3.72 |
Погода 5 °C

“Мы — грамадзяне Беларусі”: першы пашпарт, новы статус

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 3

Пост опубликован: 20.03.2023

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у шматфункцыянальнай зале раённага цэнтра культуры прайшла Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”. У рамках гэтай акцыі юнакам і дзяўчатам Нясвіжчыны ўручылі першыя ў жыцці пашпарты. Таксама з нагоды дзяржаўнага свята тут адбыліся цырымонія развітвання з піянерскім гальштукам і ўручэнне білетаў і значкоў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.



“Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” — словы, якія вымаўляюцца з асаблівай гордасцю і трапятаннем ў сэрцы. Яны значаць асноўнае — з юнацтва выхоўваць у сабе гонар, працавітасць, быць патрыётам, паважаць бацькоў, а яшчэ — сваімі ўчынкамі і справамі рабіць унёсак у росквіт і лепшую будучыню роднай краіны. Менавіта вялікая любоў да сваёй зямлі, павага да гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама вернасць гераічнаму подзвігу нашых дзядоў з’яўляюцца той яднаючай сілай для ўсіх грамадзян нашай рэспублікі.

“Мы — грамадзяне Беларусі”: першы пашпарт, новы статус

Новаспечаныя ўладальнікі білетаў і значкоў БРСМ.
Адна з такіх, Аляксандра Азарка, вучаніца сярэняй школы № 3 г. Нясвіжа (другая справа).
Пасля цырымоніі развітання з піянерскім гальштукам,
ужо з членскім білетам БРСМ яна падзялілася з карэспандэнтам сваімі пачуццямі:
— Крыху тужліва адпускаць гэты цудоўны, шчаслівы перыяд піянерыі —
шматлікія піянерскія злёты, квізы, акцыі і мерапрыемствы.
Але ж мне вельмі цікава пачынаць новы этап, ужо ў статусе члена саюза моладзі.
Я ведаю, што там нас чакаюць не менш захапляльныя справы.
БРСМ — гэта магчымасці, рэалізацыя і мары, якім наканавана ажыццявіцца.
І сёння я шчаслівая, што стала членам гэтай маладзёжнай сям’і

З такіх высакародных паняццяў пачалася ўрачыстасць у сценах белай залы.

Прысутныя ў зале госці — хлопцы і дзяўчаты, а таксама іх бацькі — прыкметна хваляваліся, але былі ахоплены радасцю і трапятаннем.

Напачатку ўрачыстасці вучням-падлеткам адрасавалі свае словы віншавання кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі сілавых і сацыяльных ведамстваў.
Кожны з іх у сваіх прамовах адзначаў, што менавіта моладзь — асноўны, ключавы рухавік прагрэсу. Менавіта маладыя, актыўныя — апора і надзея, найбагацейшы рэсурс, духоўны і інтэлектуальны патэнцыял заўтрашняга дня.

11 школьнікаў Нясвіжчыны — васьмікласнікі — пад гукі святочных фанфараў і апладысментаў атрымалі свае першыя пашпарты, а за імі 17 дзевяцікласнікаў развіталіся са статусам піянера і сталі членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Патрыятычныя музычныя паштоўкі прысутным падарылі народны ансамбль песні “Млечны шлях” раённага цэнтра культуры і маленькія артысты з Гарадзеі (ГЦК) — вакальная студыя “Хвілінка”.

Завяршылася падзея агульным фота, абменам уражаннямі і пажаданнямі.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!