Дарагія чытачы, мы працягваем знаёміць вас з самымі цікавымі славутасцямі Нясвіжа. Сёння аповед пойдзе пра одно з самых містычных месцаў нашага раёна — жаночы манастыр бенедыктынак.
Адрас: вул. Чкалава, 8.
Кляштар бенедыктынак у Нясвіжы пабудаваны ў 1591 годзе на сродкі Яўхіміі Радзівіл — жонкі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Манастыр нароўні з іншымі значнымі будынкамі горада быў часткай абарончай сістэмы горада. Пры кляштары бенедыктынак быў пабудаваны касцёл. Аўтарам праекта быў вядомы італьянскі архітэктар Бернардоні.
Манастыр і касцёл уяўляюць сабой адзіны архітэктурны комплекс, у якім удала спалучаюцца элементы стыляў барока і рэнесансу. Першапачаткова, манастыр злучаўся з горадам праз мост і быў акружаны каменнай сцяной. Сёння ад гэтай сцяны засталіся толькі асобныя ўчасткі. Будынак манастыра мае П-вобразную форму. Касцёл Святой Яўхіміі гарманічна ўбудаваны ў манастыр і з’яўляецца яго арганічнай часткай.
Касцёл Святой Яўхіміі ў Нясвіжы дастаткова вядомы. Раней у храме знаходзілася сем алтароў. Галоўны алтар быў драўляным.
Яго ўпрыгожвалі карынфскія калоны і скульптуры святых. Вянчала алтар распяцце Ісуса Хрыста. Сярод іншых, у храме таксама размяшчаўся алтар Святой Ганны і помнікі двум рана памерлым дачкам Мікалая Сіроткі: Крысціне і Кацярыне. Фасад касцёла ўяўляў сабой трох’ярусную вежу з гадзіннікам і барочным купалам.
Уваход у манастыр ўпрыгожвае надвратная вежа, два ніжніх яруса якой перспектыўна скарачаюцца па вышыні. Ад гэтага масіўная Званіца здаецца «лёгкай» і высокай. Брама-званіца была ўзведзена ў стылі барока ў 1763 годзе.
У манастыры бенедыктынак у Нясвіжы навучаліся дачкі багатых месцiчаў, так што манастыр выконваў і адукацыйную функцыю. Пры манастыры функцыянавала музычная школа і вялікая бібліятэка.
Пасля паўстання 1863-1864 гадоў па загадзе расійскага імператара Аляксандра Другога многія касцёлы і манастыры былі расфармiраваныя. Гэтая доля спасцігла і манастыр бенедыктынак у Нясвіжы. Касцёл Святой Яўхіміі ў Нясвіжы быў перададзены праваслаўнай царкве ў 1866 годзе, а праз дзесяцігоддзе расфармiравалі і сам манастыр. Будынкі манастыра былі прыстасаваныя пад салдацкія казармы. Большая частка бібліятэкі была перанесена ў гарадскую ратушу, дзе пасля была страчана падчас пажару.
Трэба адзначыць, што ў 1920 годзе бенедыктынкі вяртаюцца ў Нясвіж і праз некалькі гадоў іх ужо налічваецца каля пяцідзесяці. Канчаткова манастыр бенедыктынак у Нясвіжы быў зачынены ў 1939 годзе. А падчас Вялікай Айчыннай вайны згарэў касцёл.
1988 годзе ў падвале былога касцёла быў знойдзены вялікі медны чан. У ім знаходзіліся парцалянавыя, пасярэбраныя і шкляныя вырабы. Усяго 141 прадмет сталовага посуду. Сёння гэты скарб з’яўляецца часткай экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея ў Нясвіжы, у будынку манастыра размяшчаецца Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа.