Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 3 °C

Куды пайсці вучыцца?

Дарья Пивоварская 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 13.03.2023

На двары — сакавік. Красавік-май — і сённяшнія адзінаццацікласнікі ста- нуць паўнавартаснымі выпускнікамі. Імкліва. За плячыма, без сумнення, вялікі, цярністы, але цікавы шлях. І надыходзячае лета для сямнаццацігадовых дзяўчат і хлопцаў стане адным з самых адказных і запамінальных: куды пайсці вучыцца далей? Якую прафесію атрымаць?
Падлетку зрабіць такі сур’ёзны выбар вельмі няпроста. Ніхто і не гаворыць, што ён павінен быць адным і на ўсё жыццё. Але ж зрабіць яго максімальна прыблізным да сваіх жаданняў і ўменняў хоча любы свядомы школьнік.Куды пайсці вучыцца?



Пагадзіцеся, у сучасным свеце дазнацца пра тую ці іншую прафесію і яе асаблівасці — магчымасцей больш, чым дастаткова. Першапачаткова, безумоўна, у дапамогу Інтэрнэт: там і тэкставая інфармацыя з кантактамі, і візуальная — фота і відэа. Для больш поўнага пагружэння ў атмасферу студэнцтва ў навучальных установах (далей — НУ) ла- дзяцца Дні адчыненных дзвярэй. Гэта таксама вельмі актуальная і карысная па- дзея для старшакласнікаў, якія, напрыклад, вызначыліся з профілем, але выбіраюць месца, дзе атрымліваць спецыяльнасць будзе падабацца, і для тых, хто зусім не ведае, з чым звязаць жыццё, але рупліва падбірае варыянты.

Ужо пачынаючы з сярэдняй школы сучасных школьнікаў паступова настройваюць на няпросты выбар, рыхтуюць да вызначэння прафесійнага шляху. Ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ў гэтым напрамку вядзецца актыўная работа.

Разглядзім яе больш дэталёва.
Усяго ў Нясвіжскім раёне вучнямі 9 — 11 класаў у бягучым навучальным годзе з’яўляюцца 780 школьнікаў. Па статыстычных дадзеных, за мінулы год 64 % ад усёй колькасці выпускнікоў паступіла ў ВНУ, 24 % — у ССНУ. Каб наладзіць больш якасную прафарыентацыйную дзейнасць, у раёне праводзяцца сустрэчы старэйшых школьнікаў з прадстаўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый, ВНУ і ССНУ, экскурсіі на вытворчасць, факультатыўныя заняткі і бацькоўскія сходы разам з дзецьмі. Ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне з аддзелам арганізацыйна-кадравай работы, упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а таксама ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама. Так, у Ι паўгоддзі 2022/2023 навучальнага года школьнікі наведалі ААТ “Мінскі трактарны завод”, УУС Мінскага аблвыканкама, Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію, Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі, Клецкі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй.

Куды пайсці вучыцца?

Яўгеній Казлоўцаў,
вучань 11-га класа
Нясвіжскай гімназіі:
— Буду спрабаваць паступаць на прыкладную матэматыку ці ў БДУІР, ці ў БДУ. У мяне добра ідуць прадметы фізіка-матэматычнага профілю. Аднак захапляюся я таксама і творчасцю — вяду мерапрыемствы ў школе, спяваю на сцэне, люблю музыку. Таму сумненні наконт выбару прафесіі былі і застаюцца, часам хочацца кардынальна змяніць усе планы і стаць настаўнікам. Сябры, бацькі і педагогі падтрымліваюць мяне ў абранні менавіта такога шляху, яны лічаць галоўным — выбраць той занятак, які будзе па душы. Я на гэта таксама арыентуюся.
У гімназію часта прыязджаюць прадстаўнікі розных каледжаў, універсітэтаў, агітуюць нас паступаць да іх. Але ж я лічу, што школьнік сам у першую чаргу павінен цікавіцца гэтым пытаннем, сам шукаць варыянты па сваіх запытах, бо ў адной школе не збярэш увесь шэраг прафесій, даступных зараз, і не дасі разгорнутую інфармацыю пра іх. Таму ўсё, як кажуць, ва ўласных руках.

 

Што тычыцца факультатываў, то дзевяцікласнікі наведваюць заняткі “Мая прафесійная будучыня”, вучні 10-11 класаў — “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, “Уводзіны ў аграрныя прафесіі”. Акрамя таго, арганізавана работа профільных педагагічных груп у Сноўскай школе, сярэдняй школе № 2 г.п. Гара- дзея, трэцяй гарадской школе і аграрных груп у сярэдняй школе № 1 г. п. Гарадзея, Сноўскай СШ.

У шосты школьны дзень арганізавана прафесійная падрыхтоўка старшакласнікаў у рамках вывучэння вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне” на базе Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа і Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя, устаноў адукацыі раёна па прынцыпе міжшкольных факультатыўных заняткаў.

Штогод сумесна з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама ў раённым цэнтры культуры для навучэнцаў 9 — 11-х класаў праходзіць раённая прафарыентацыйная сустрэча “Шляхі атрымання прафесійнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. У гэтым навучальным годзе адна з такіх сустрэч адбылася 20 кастрычніка, затым — 28 лютага. У гэты раз перад моладдзю выступілі спікеры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастац- тваў, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскай ордэна “Знак гонару” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.

Куды пайсці вучыцца?

Анастасія Ігнатчык, 11-класніца
СШ № 4 г. Нясвіжа:
— Захапленняў у мяне шмат. І спорт люблю, і танцую, і ўдзельнічаю ў рознага кшталту мерапрыемствах, з’яўляюся намеснікам каман- дзіра атрада МААП. Але пайсці вучыцца хачу ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Вызначылася з гэтым рашэннем яшчэ ў 7-м класе і цвёрда крочу да сваёй мэты. І галоўнае, што гэта — мой свядомы выбар. Хачу быць патрэбнай і карыснай людзям. Да нас у школу часта прыходзяць супрацоўнікі РАНСа, праводзяць акцыі, гутаркі, мы наведваем цэнтры бяспекі МНС. Але асаблівы ўнёсак у выбар майго будучага прафесійнага шляху зрабілі “Ястрабы” — атрад юных ратавальнікаў-пажарных, а таксама яго кіраўнік — Алена Анатольеўна Комар. З імі я ўжо шэсць гадоў і менавіта тут мне прывілі любоў да гэтай справы, важныя чалавечыя якасці і ўменне цаніць тое, што маеш. Таму я не сумняваюся ў сваім выбары і думаю, што ў мяне абавязкова ўсё атрымаецца!
Без сумнення, усё атрымаецца, шаноўныя выпускнікі! Таму што дарогу асіліць толькі той, хто крочыць! Поспехаў вам!

За час сустрэчы будучыя абітурыенты пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, асаблівасцямі навучання па іх, пазанавучальнай дзейнасцю кожнай з устаноў. Усе хвалюючыя пытанні школьнікі мелі магчымасць задаць у фае, дзе прадстаўнікі давалі больш падрабязную інфармацыю, кансультавалі жадаючых індывідуальна.

Пагадзіцеся, такія мерапрыемствы нярэдка становяцца адпраўной кропкай для вызначэння жыццёвай стратэгіі для юнакоў і дзяўчат. І вельмі адказна зрабіць узважаны, абдуманы выбар, каб у далейшым атрымаць прафесію, якая будзе падабацца і мець попыт на рынку працы.

А што думаюць наконт гэтага выпускнікі, наколькі пазнавальна і цікава наведваць такія мерапрыемствы і як яны ўплываюць на далейшы выбар, спыталі ў непасрэдных удзельнікаў прафарыентацыйнай сустрэчы.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!