Выбар прафесіі — адно з ключавых жыццёвых рашэнняў.
Куды падаць дакументы? Якія ўмовы для іх прыёму? Ціі прадастаўляецца інтэрнат? Які прахадны бал і якая навучальная ўстанова больш прэстыжная?
На гэтыя і іншыя пытанні вучням устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Нясвіжскага раёна расказалі прадстаўнікі навучальных устаноў рэспублікі.
У сценах раённага цэнтра культуры перад моладдзю выступілі спікеры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскай ордэна “Знак гонару” дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Навапольскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа.
За час сустрэчы будучыя абітурыенты пазнаёміліся са спецыяльнасцямі, асаблівасцямі навучання па іх, пазанавучальнай дзейнасцю кожнай з устаноў. Усе хвалюючыя пытанні школьнікі мелі магчымасць задаць у фае, дзе прадстаўнікі давалі больш падрабязную інфармацыю, кансультавалі жадаючых індывідуальна.
Такія мерапрыемствы нярэдка становяцца адпраўной кропкай для вызначэння жыццёвай стратэгіі для юнакоў і дзяўчат. І вельмі адказна зрабіць узважаны, абдуманны выбар, каб у далейшым атрымаць прафесію, якая будзе падабацца, будзе мець попыт на рынку працы.
Пра падрабязнасці прафарыентацыйнай сустрэчы — у бліжэйшых нумарах газеты.