Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае»

Софья ЛЮБАНЕЦ 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 21.02.2023

У Вялікай выставачнай зале Нясвіжскага замка у суботу, 18 лютага, адкрылася выстава жывапісу “Выпадковае”. Яна спалучыла ў сабе творы двух аўтараў — нашай зямлячкі, несвіжанкі Марыны Канавалавай, якая таксама вядомая пад псеўданімам Марына Мара, і мінчанкі Алы Шкарадзёнак. Абедзве мастачкі маюць грунтоўную спецыяльную адукацыю і вялікі досвед работы ў мастацтве.

Марына Пятроўна скончыла ў свой час мастацка-графічны факультэт Віцебскага ўніверсітэта, які даваў выбар поля дзейнасці: выпускнік мог быць настаўнікам чарчэння, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і выяўленчага мастацтва. На дасягнутым яна не спынілася, паступіўшы яшчэ і ў Акадэмію мастацтваў, дзе вырашыла спасцігнуць асаблівасці прафесіі дызайнера. Гэта было звязана з яе работай, бо мастачка яшчэ і рознабаковы педагог — працуе не толькі загадчыкам мастацкага аддзялення Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў,  але і выкладчыкам аддзялення дызайну ў Нясвіжскім каледжы імя Якуба Коласа.Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае»



Марына Канавалава — удзельнік выставы беларускіх мастакоў у французскім Кальмары, шматлікіх пленэраў і выставаў у Беларусі, Польшчы і Літве. У Нясвіжы пад яе патранажам ужо больш за 10 гадоў праходзіць міжнародны пленэр імя Міхася Сеўрука для таленавітай моладзі.

Яе калега па творчым цэху Ала Шкарадзёнак атрымала мастацкую адукацыю ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, якую, як і Марына Пятроўна, працягнула ў Беларускай акадэмія мастацтваў. Ала Міхайлаўна — сябра Беларускага саюза Дызайнераў, Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Саюз майстроў-міратворцаўворцаў”, лаўрэат міжнароднага конкурсу “Нацюрморт на пленэры”, удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх, гарадскіх выстаў, сімпозіумаў і пленэраў у Швейцарыі, Францыі, Славакіі, Польшчы, Літве, Расіі, Арменіі. Зараз выкладае ў Мінскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Воляй выпадку пазнаёміўшыся шмат гадоў таму, таленавітыя мастачкі часта знаходзілі агульныя кропкі сутыкнення ў творчай і педагагічнай рабоце.

Падчас урачыстага адкрыцця выставы саміх аўтараў і прыхільнікаў іх творчасці, якіх, дарэчы, сабралася даволі шмат, прывітала намеснік дырэктара Нясвіжскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Наталля Жэрка. Яна павіншавала мастачак і гледачоў з адкрыццём выставы і адзначыла, што замак Радзівілаў заўсёды рады прымаць у сваіх сценах прыгажосць, якую ствараюць мастакі, таму што паняцці “гісторыя” і “культура” звязаны так непарыўна, што адно не можа існаваць без другога.

Таму кожная мастацкая выстава становіцца яскравай старонкай у летапісе адноўленага помніка архітэктуры.Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае»

Самі ж мастачкі, напэўна, лепш за іншых расказалі пра сваю творчасць. Так, Марына Канавалава адзначыла, што на выставе прадстаўлены работы, прысвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў, падчас работы над якімі яна ўпершыню паспрабавала сябе ў гістарычным партрэце. Гэта, напрыклад, Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка і Барбара Радзівіл, а таксама вядомыя асобы з роду Сапегаў.

— Я не абмяжоўвала сябе нейкімі канкрэтнымі рамкамі, — сказала Марына Канавалава, звяртаючыся да прысутных. — Не шукала прататыпаў да партрэтаў. Іх абліччы прыйшлі да мяне самі, бо галоўнае, што мне хацелася перадаць, — гэта вобразы жывых людзей, якія, вядома, нясуць у сабе прыкметы эпохі у асобных дэталях (без іх — ніяк!), але маюць сваё асаблівае абаянне, свае чалавечыя слабасці і захапленні. Так, яе Барбара — адухоўленая, вельмі адукаваная прыгожая жанчына, якая любіць дыхтоўныя рэчы і ўборы, катанне на конях і гэтак далей, а Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка — малады няўрымслівы чалавек, які хоча як мага больш пазнаць гэты свет і бясстрашна пускаецца ў вельмі далёкія і небяспечныя падарожжы, каб прынесці ў Нясвіж святло навукі…

Мастачка таксама асобна спынілася на тым, чаму пасля выявы Барбары Радзівіл ёй захацелася стварыць вобраз менавіта Сіроткі, а не Сігізмунда Аўгуста, асоба якога непарыўна звязана для ўсіх нас з асобай Барбары Радзівіл і гісторыяй іх трагічнага кахання.

— У мяне “прасіўся” на палатно менавіта Мікалай Хрыстафор Радзівіл Сіротка, — адзначыла Марына Пятроўна, таму што менавіта дзякуючы яму мы зараз маем той Нясвіж, які дайшоў да нас з глыбіні вякоў і якім мы ўсе ганарымся.Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае»

“Пяшчотныя, загадкавыя і далікатныя” — так ахарактарызавала вядучая адкрыцця выставы Алена Фомчанкава карціны, аб’яднаныя агульнай назвай “Выпадковае”, як аднаго, так і другога аўтара. Сама ж госця Нясвіжа Ала Шкарадзёнак адзначыла, што ў яе карцінах прысутнічае пэўны сімвалізм,  які кожны разумее па-свойму.

— Адна з маіх работ называецца “Канец цудоўнай эпохі”, — расказала другая ўдзельніца выставы. — І часта гледачы ўздрыгваюць ад гэтай назвы, гледзячы на тое, што на палатне ўсяго толькі хлопчык і дзяўчынка. Як быццам бы, усё так цудоўна, і тут — “канец”… А справа ў тым, што гэта дзеці канца ХІХ стагоддзя, калі свет яшчэ не ведаў пералома эпох, першай і другой сусветнай вайны і таго імклівага змянення ўсяго нашага існавання, якое прынесла ХХ стагоддзе. І так у многіх маіх карцінах.

Падводзячы вынік усяму сказанаму вышэй, хочацца адзначыць, што выстава змяшчае 59 мастацкіх работ, кожная з якіх — сплаў рэальнасці і фантазіі аўтара. Перад кожнай з іх, як раяць знаўцы мастацтва, трэба станавіца роўна пасярэдзіне і, углядаючыся ў цэнтр карціны, паступова паглыбляцца ў свет, створаны аўтарам, каб убачыць у ім тое, што адкрыецца толькі табе, і ў рэшце рэшт пераканацца ў тым, што ты апынуўся ля гэтай карціны невыпадкова.

Для тых, хто яшчэ не пабываў у Вялікай выставачнай зале Нясвіжскага замка, нагадаем, што выстава Марыны Канавалавай і Алы Шкарадзёнак будзе дзейнічаць там па 18 красавіка. Не прапусціце!

 

Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае» Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае» Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае» Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае» Далучаемся да прыгожага на выставе «Выпадковае»

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фото Соф’і Любанец

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!