Маленькія вучні змаглі ўжывую ўбачыць прадстаўніка класічнай беларускай літаратуры, творы якога ўваходзяць у школьную праграму.
Уладзімір Сцяпанавіч расказаў дзецям цікавыя факты са сваёй біяграфіі, паказаў некалькі выпушчанных на працягу жыцця зборнікаў, крыху павесяліў сваіх чытачоў невялікімі падрыхтаванымі гульнямі і адказаў на ўсе хвалюючыя пытанні.
Сустрэчы ў дзвюх школах атрымаліся цікавымі, інтэрактыўнымі і па-асабліваму філасоўскімі.
У канцы кожны з вучняў атрымаў у падарунак часопіс “Вясёлка”, рэдактарам якога Уладзімір Ліпскі быў з 1978 па 2022 год.
Фрагменты мерапрыемстваў — у невялікім фотарэпартажы.