Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода 0 °C

Школа зберагае спадчыну

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 09.02.2023

У нашай Ліпскай сярэдняй школе дзейнічае музейны пакой “Спадчына”. Дзякуючы яму мы маем магчымасць пазнаёміцца з прадметамі, якімі карысталіся нашы продкі. Напрыклад, на працягу многіх гадоў людзі захоўвалі свае рэчы ў скрынях, а калі патрэбна было нешта выраўняць, выкарыстоўвалі рубелі. На качалку (палку-кругляшок) намотвалі тканіну, прыціскалі яе рубелем, і ён, “бегаючы” туды-сюды, качаў, разгладжваў бялізну. На змену гэтаму прыстасаванню ў XVI ст. з’явіўся чыгунны прас. Кожная рэч мела свой лёс.



На паліцах нашага музейнага пакоя шмат швейных вырабаў, а сцены ўпрыгожваюць вышываныя ручнікі. Увагу прыцягвае печ, у якой калісьці з дапамогай рагача, качаргі і чапялы нашы прабабулі варылі смачную ежу. На працягу многіх стагоддзяў асноўным прадуктам харчавання ў Беларусі быў жытні хлеб.
Вучні, якім дапамагае настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аксана Канстанцінаўна Пажытка, праводзяць цікавыя экскурсіі па нашым музейным пакоі.
Арына ЦЯРЭШЧАНКА,
член Школы
юных карэспандэнтаў
раённай газеты.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!