Меню
Курс $  3.23 | €  3.48 | ₽100  3.25 |
Погода -2 °C
Sahar gorodeyskiy rafinad 05kg

Гарадзейскі цукар прызнаны адным з найлепшых па адзнацы Раскантролю

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 23.11.2022

ААТ “Гардзейскі цуровы камбінат” — экспартаарыентаванае прадпрыемства. І, вядома, пэўная частка гатовай прадукцыі пастаўляецца ў Расію.

Перыядычна Раскантроль (пазіцыяніруе сябе як некамерцыйнае аб’яднанне буйных даследчых лабараторый і навуковых інстытутаў Расіі, а таксама спажыўцоў, незалежных экспертаў (членаў экспертнага клуба супольнасці) і прадстаўнікоў кампаній) праводзіць маніторынг асноўных прадуктаў харчавання.



У чарговы раз найвышэйшую адзнаку атрымаў айчынны цукар: “Сахар белый кусковой «Городейский сахар» соответствует требованиям безопасности по микробиологическим и физико-химическим показателям. Токсичных элементов (свинец, мышьяк, ртуть, кадмий) не выявлено. Образец имеет благоприятные органолептические свойства. Фактов недостоверной маркировки не выявлено. Соответствует ГОСТ 33222-2015 заявленному в маркировке, наименованию и заявленному сорту ТС2 и даже более высокому сорту «Экстра». Довольно высокое содержание мелочи — 1,7%.” — характарызуюць прадукт на інтэрнэт-сайце Раскантролю (дадзеныя — за лістапад бягучага года).Sahar gorodeiskii 500x500

Акрамя нашага цукру пад кантроль трапілі маркі расійскіх вытворцаў — “У самовара”, “Советский сахар”, “Чуточка”, “Продимекс”, “Русский сахар” і “Чайкофский”.

Арганалептычная экспертыза паказала, што ўсе ўзоры не маюць пабочных пахаў і густаў, парадаваў і знешні выгляд. Усё ж у цукры маркі “Продимекс” аказалася шмат маленькіх кубікаў, вага якіх менш 25% ад масавай долі кавалкаў. Эксперты выявілі, што ў брэнда “Чуточка” працягласць растварэння перавышае стандарт у два разы.

Ва ўзорах марак “Продимекс” і “Русский сахар” выяўлена параўнальна высокая агульная колькасць таксічных элементаў, але ўсё ж праверка была пройдзена. Астатнія маркі рэкамендаваныя да набывання. Дарэчы, максімальныя з “Гарадзейскім цукрам” балы набрала марка “У самовара”.

Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!