У Салігорску зараз праходзіць абласное свята, прысвечанае Дню пажылых людзей. Урачыстае адкрыцце адбылося на Сцяжыне здароўя. Прысутных вітала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Марына Арцеменка. Пажадала ўдзельнікам марафону па скандынаўскай хадзьбе поспехаў і здароўя, а таксама паваншавала з надыходзячым святам. Ад нашага раёна ўдзел у марафоне прыняла несвіжанка Таіса Аксёнік.
У парку чатырох стыхій размясцілася выстава народных промыслаў, у якой прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання пажылых грамадзян Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насекльніцтва. Валанцёр Рыгор Насевіч прадставіў прадукцыю сваёй пасекі.