Меню
Курс $  3.09 | €  3.55 | ₽100  3.82 |
Погода 8 °C

Што мы можам даць чытачу?

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 16.09.2022

Аналізуючы работу нашай газеты, мы змяняем  яе, эксперыментуем

з тэкстамі. І нам  важна, што чытач думае пра нас і як рэагуе на гэтыя змены. Таму мы пагаварылі

з жыхаркай  аграгарадка Карцэвічы Ліліяй Капытка, нашым даўнім падпісчыкам.

— Я выпісваю газету ўжо каля 60 гадоў, а яшчэ раней гэта рабіла мая маці. Я нават сёння памятаю, як у дзяцінстве да нас прыходзіў паштальён. За гэты час газета моцна памянялася. Стала больш тэкстаў на надзённыя тэмы. Напрыклад, нядаўна ў газеце быў матэрыял «Ці задаволены вы паслугамі ЖКГ?» у рубрыцы «Бліц-апытанне». Гэта новаўвядзенне. Рада, што дадалі новыя тэлеканалы ў тэлепраграму, таму што толькі дзеля гэтага я выпісвала яшчэ адну газету, — заўважыла суразмоўца.



Зараз у газеце, і праўда, павялічылася колькасць апытанняў. Асабліва ў апошнія месяцы. Мы хочам расказаць пра найбольш істотныя праблемы людзей альбо ў некаторых выпадках супакоіць тых, хто залішне хвалюецца.

— У газеце шмат разнастайных артыкулаў. Самыя цікавыя для мяне — гэта практычныя матэрыялы пра надвор’е, здароўе, жыццёвыя парады, а таксама — забаўляльныя тэксты: віншаванні, крыжаванкі, тэксты пра культуру, вершы. З аўтараў люблю Раісу Хвір за яе замалёўкі і Соф’ю Любанец за паэзію. Чаму я да гэтага часу выпісваю газету? Усё, што адбываецца ў краіне, я магу даведацца па тэлеканалах, але што ў раёне — толькі з «Нясвіжскіх навін», — адказала Лілія Капытка.

Калі вы хочаце адправіць нам вашы пажаданні або падзяліцца тым, што вам падабаецца ў нашай газеце, то пішыце нам у сацыяльных сетках і мэсэнджарах.

Максім ЖУК.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!