Меню
Курс $  3.33 | €  3.47 | ₽100  3.25 |
Погода -1 °C

“Кветкі Палаца” запрашаюць

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 5

Пост опубликован: 24.08.2022

У рамках мерапрыемства “Гранд Кірмаш”, якое 3 верасня правядзе Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”, адбудзецца фестываль кветак “Кветкі Палаца” (гледачоу́ запрашаюць к 16)

Найпрыгажэйшы цуд прыроды — кветкі — здаўна лічацца сімвалам хараства і душэўнай гармоніі, без іх нельга сабе ўявіць ніводнага свята. Таму ўсіх, хто вырашыць наведацца ў царства зялёных прыгажунь, чакаюць незабыўныя ўражанні.



У рамках фестывалю пройдзе кветкавае афармленне тэрыторыі замкавага двара і стварэнне фотазоны, адбудуцца практычныя майстар-класы фларыстаў, конкурс “Кубок Нясвiжскага палаца-2022” па прафесійнай фларыстыцы, дэфіле з конкурснымі работамі, узнагароджанне ўдзельнікаў.

Арганізатары просяць жыхароў раёна па магчымасці падзяліцца асеннімі кветкамі са сваіх падворкаў для афармлення фестывалю. Гэта могуць быць геаргіны, амаранты, хрызантэмы, гартэнзіі, седум або ачытак, рудбекія (залатыя шары) і іншыя расліны такога кшталту. Калі вы можаце ўнесці ў фестываль кветак сваю лепту, але не можаце прыбыць у двор замка, арганізатары пад’едуць да вас самі. Для гэтага можна званіць па тэлефоне +375-29-890-17-64.

“Кветкі Палаца” чакаюць вас!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!