Напярэдадні ўсеагульнага свята — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — па добрай традыцыі раённае кіраўніцтва і прадстаўнікі мясцовых органаў улады наведалі ветэранаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама былых кіраўнікоў знакавых для народнай гаспадаркі СССР і БССР арганізацый.
Словы ўдзячнасці за адданую працу ў аднаўленні горада і раёна ў пасляваенны перыяд, за мірную і квітнеючую Беларусь гучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Аляксандра Ломскага і яго намесніка — Аляксандра Балцянкова, старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыя Лазюка, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяны Толсцік, дырэктара Нясвіжскага РТЦСАН Андрэя Петручэні. Віншаванні і шчырыя словы павагі выказвалі таксама выконваючы абавязкі ваеннага камісара Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Артур Лебедзяў, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Іюльская, прадстаўнікі органаў мясцовай улады і работнікі культуры.
Акрамя добрых словаў і завадных песень пажылыя людзі атрымалі святочныя паштоўкі і падарункі ад арганізацый Нясвіжчыны.