Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода 1 °C

Пастаўка ўгнаенняў на сусветны рынак стала адной з тэм сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 29.06.2022

Кіраўнік расійскай дзяржавы расказаў, што мае намер праінфармаваць свайго беларускага калегу аб ходзе
і выніках нядаўняй дыскусіі на форуме БРІКС: “Многія з выступоўцаў выказвалі заклапочанасці, звязаныя з перабоямі паставак прадуктаў харчавання і ўгнаенняў, ростам цэн на прадукты харчавання на сусветных рынках. Маючы на ўвазе, што Беларусь і Расія з’яўляюцца буйнейшымі пастаўшчыкамі на сусветны рынак,



мне хацелася б з вамі таксама наконт гэтага пагаварыць у плане задавальнення патрэбнасцей сусветнага рынку і нашых пастаянных кліентаў”.

Агульнавядома, што Беларусь і Расія займаюць значную долю на сусветным рынку, па некаторых відах угнаенняў яна даходзіць да 25 працэнтаў. “Гэта вельмі значны аб’ём на сусветных рынках. Недахоп угнаенняў, вядома, зніжае разлікі на ўраджай на наступны год. Усё гэта вельмі сумна, — заўважыў Уладзімір Пуцін. — Мы з вамі дамаўляліся зрабіць усе дзеянні, якія ад нас залежаць, каб задавальняць попыт нашых спажыўцоў і нашых кліентаў”.
Паводле яго слоў, расійскі бок знаходзіцца ў цесным кантакце з адпаведнымі профільнымі ўстановамі ААН па тэме харчовай бяспекі. “Я вас хацеў бы таксама аб гэтым праінфармаваць, як складваецца гэта работа”, — сказаў Прэзідэнт Расіі.
“Але ў нас жа праблем няма з пастаўкамі ні збожжа, ні ўгнаенняў на рынак. Не трэба на нас гэта вешаць”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
“Гэта праўда. Менавіта аб гэтым я хацеў пагаварыць. Многія нашы партнёры просяць аб павелічэнні паставак. Трэба проста прагаварыць дэталі, звязаныя з лагістыкай. У мінулым годзе Расія паставіла 40 з лішнім мільёнаў тон збожжавых на сусветныя рынкі. У гэтым сельскагаспадарчым годзе, да наступнага лета, мы гатовы будзем паставіць, напэўна, звыш 50 мільёнаў тон. Я ведаю, што і Беларусь нарошчвае вытворчасць, пад вашым кіраўніц-твам беларуская сельская гаспадарка развіваецца вельмі ўпэўнена, паспяхова, — адзначыў Уладзімір Пуцін. — Што датычыцца ўгнаенняў, то трэба аб’яднаць намаганні, каб дапамагчы нашым традыцыйным партнёрам атрымаць неабходнае”.
У парадку дня сустрэчы двух лідараў таксама тэматыка, звязаная з забеспячэннем бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. “Тут пытанняў шмат узнікае. Я вас праінфармую па ўсіх гэтых праблемах, у адносінах да праблем на Данбасе”, — адзначыў Ула-дзімір Пуцін.
“Вядома, у полі нашага зроку застаюцца пытанні, звязаныя з будаўніцтвам Саюзнай дзяржавы, — прадоўжыў ён. — Тут у нас паміж профільнымі ведамствамі практычна ўсё ўзгоднена, пытанне толькі ў рэалізацыі намечаных мэт. Наогул, даволі аб’ёмны пералік пытанняў, якія мы павінны абмеркаваць”.
БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!