Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода 1 °C

Добрым працаўнікам — добрае свята

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 1

Пост опубликован: 29.06.2022

У мінулую суботу адзначаў свята вёскі аграгарадок Грыцкевічы. Ужо не першы год гэта любімае многімі вяскоўцамі мерапрыемства супадае з адкрыццём новых, карысных для мясцовага насельніцтва аб’ектаў. Вось і на гэты раз грыцкевічане атрымалі добры падарунак у выглядзе новага магазіна, які адкрыўся ў будынку былога магазіна райспажыўтаварыства.



Як расказаў начальнік гандлёвага аддзела ААТ “Грыцкевічы” Андрэй Пятроўскі, гэта кропка гандлю была адкрытая па ініцыятыве кіраўніка акцыянернага таварыства Яўгена Здановіча, які даручыў улічыць пры стварэнні новага магазіна ўсе патрэбы людзей. І сапраўды, зараз жыхары аграгарадка могуць знайсці непадалёк ад дому як прадуктовыя, так і прамысловыя тавары.
— У нас прадстаўлена прадукцыя перапрацоўчай галіны нашага раёна, — адзначыў Андрэй Георгіевіч, — перш за ўсё — агракамбіната “Сноў”, ёсць і прадукцыя Брэсцкага мясакамбіната, і іншых прадпрыемстваў рэспублікі. Што тычыцца хлебабулачных вырабаў, то мы таксама пастараліся даць пакупнікам магчымасць выбару — акрамя нашага, Нясвіжскага, хлебазавода, тут прадстаўлена прадукцыя і слуцкіх, і баранавіцкіх хлебапёкаў. Не трэба цяпер ехаць у Нясвіж і за многімі прамысловымі таварамі, на месцы можна купіць многае — ад цвікоў да газонакасілкі.
Далей свята прадоўжылася ля Дома культуры. Тут жа, непадалёку, працавалі дзіцячыя атракцыёны, прадаваліся папкорн і салодкая вата, стаялі гандлёвыя рады, і вяскоўцы і госці Грыцкевіч маглі знайсці для сябе шмат цікавага. Усе засталіся ў захапленні ад бяспройгрышнай латарэі, галоўным выйгрышам у якой былі садовыя арэлі.

Да нашых дзён захаваліся звесткі, што ў 1870 годзе ў Грыцкевічах налічвалася 48 двароў, у якіх пражывалі 417 жыхароў.
Паступова з году ў год насельніцва вёсачкі павялічвалася.
І ўжо ў 1921 годзе вёска налічвала 91 двор і 486 жыхароў.
Да 1940 года тут былі пабудаваны два ветраныя млыны, крама, сярэдняя школа. Колькасць насельніцтва папоўнілася да 612 чалавек.
Пасля цяжкіх ваенных гадоў разрухі , крок за крокам жыццё вяскоўцаў наладжвалася. І ўжо ў 1949 годзе ў Грыцкевічах быў арганізаваны калгас “Беларусь”. А ў 1951 годзе на базе калгасаў суседніх вёсак — Грыцоў, Нялепава, Супрунавіч і Мацылёўшчыны, якія ў той час знаходзіліся на тэрыторыі Нялепаўскага сельскага Савета Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці, быў арганізаваны адзін буйны калгас — “Беларусь”, і вёска Грыцкевічы стала цэнтрам гаспадаркі. Сёння вёска нясе ганаровае званне аграгарадка.

Раздзяліць свята з мясцовымі жыхарамі прыбылі пачэсныя госці — намеснік старшыні райвыканкама Ірына Ксяневіч, намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Таццяна Жук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Святлана Антончык, старшыня Сноўскага сельскага Савета Галіна Карпей, былы старшыня Грыцкевіцкага сельскага Савета, зараз старшыня савета старэйшын нашага раёна Анатоль Драгавец.
Першым са святам прысутных павіншаваў дырэктар ААТ “Грыцкевічы” Яўген Здановіч. Ён падзякаваў вяскоўцам за добрасумленную работу на карысць роднага сельгаспрадпрыемства і запэўніў, што таварыства і надалей будзе падтрымліваць сваіх працаўнікоў, ствараючы для іх найлепшыя умовы жыцця і працы. За ўклад у наладжванне сацыяльнага партнёрства Яўген Уладзіміравіч атрымаў каштоўны падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, які яму ўручыла старшыня райкама Святлана Антончык. Яна таксам адзначыла падарункам у рамках Дня моладзі ветурача гаспадаркі Іну Кургановіч.
Віншаванні на свяце прымалі многія жыхары вёскі — ад самых сталых да самых юных. Падарунак для самай старэйшай жыхаркі — 93-гадовай Алены Мікалаеўны Гуляка, якая ўсё жыццё працавала ў паляводстве, быў перададзены яе дачцэ Валянціне Сямёнаўне.
Віншаванні і падарункі прымалі таксама шаноўныя юбіляры, якія ў гэтым годзе ўжо адзначылі круглыя даты — 70,75, 80 і 90 гадоў.
90 годоў споўнілася ў гэтым го- дзе Таццяне Антонаўне Рудой.
80 — Марыі Іосіфаўне Камко і Валянціне Міхайлаўне Казакевіч.
Сваё 75-годзе ў маі адзначыла Марыя Казіміраўна Хартонік.
Юбілейны год з лічбаю 70 суст- рэлі Ірына Барысаўна Саніковіч, Уладзімір Андрэевіч Свірыда, Ядзвіга Мікалаеўна Гаспадарык і Мікалай Антонавіч Раковіч.
Самым маленькім жыхаром у вёсцы стала Ева Рацкевіч, якая нарадзілася 21 чэрвеня.
Свае віншаванні прымалі і маладыя шматдзетныя сем’і Паповых, Сарнацкіх, Драчэнка, Пляшко і Касмовіч, у якіх гадуецца трое і пяцёра непаўналетніх дзяцей, а таксама сем’і, якія адзначылі залатое і паркалёвае вяселлі. Іх таксама віталі цёплымі апладысментамі і памятнымі падарункамі.
На сцэну паднімаліся залатыя юбіляры Васілій Іванавіч і Марыя Іосіфаўна Гаспадарык і самая маладая сям’я вёскі — Віталь і Вольга Карпач.
Кажуць, пакуль на вёсцы ёсць школа, вёсцы — жыць! Сёлета ў Грыцкевіцкую СШ ідзе пяцёра першакласнікаў. Гэта Стэфанія Сергіеня, Кацярына Сарнацкая, Багдан Міхлай, Варвара Сапожнікава і Дарына Якубовіч. Вядучыя пажадалі ім быць добрасумленнымі вучнямі, радаваць бацькоў добрымі адзнакамі і паводзінамі, і вядома ж, уручылі падарункі.
Ушанаваныя былі і таленты вёскі — майстрыхі народнай творчасці Л.М. Заяц, Т.В. Зінкевіч, І.М. Сарнацкая, А.А. Заяц, Ж.А. Дыдышка.
Асобныя віншаванні з нядаўна прайшоўшым прафесійным святам — Днём медыцынскага работніка — прыняла загадчык Грыцкевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта Галіна Гуляка. Чалавек шырокай душы і вельмі добрага і шчырага сэрца. Галіна Уладзіміраўна з’яўляецца падтрымкай і дапамогай для сваіх землякоў ужо 45 гадоў. З рук старшыні райсавета Валерыя Лазюка яна атрымала Ганаровую грамату райсавета дэпутатаў.
Усё гэта суправаджалася выдатнымі музычнымі нумарамі артыстаў аматарскай творчасці Грыцкевіцкага СДК — ансамбля песні “Суседзі” і асобных салістаў. Завяршылася свята вёскі Грыцкевічы выступленнем гасцей — артыстаў з суседняга, Клецкага раёна.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!