Меню
Курс $  3.31 | €  3.5 | ₽100  3.3 |
Погода 1 °C

Вялікі тэатр Беларусі запрашае

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Пост опубликован: 19.06.2022

Гэтымі днямі Вялікі тэатр Беларусі запрашае гледачоў на вечары ў наш горад, дзе праходзіць фестываль “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”.

Артысты аркестра, хору, оперы і балета выступаюць перад жыхарамі і гасцямі Нясвіжа, каб ужо ў дванаццаты раз яны сустрэліся з вядомымі класічнымі балетнымі і опернымі творамі. Рэзідэнцыя Радзівілаў зноў стала фестывальнай пляцоўкай фармату open-air. Фестываль адкрыўся ў пятніцу балетам “Бахчысарайскі фантан” паводле паэмы Аляксандра Пушкіна. А ў суботу вечарам у двары замка Радзівілаў прагучала аперэта “Лятучая мыш” на музыку Іагана Штраўса.



Сёння, 19 чэрвеня, у 19.30 адбудзецца гала-канцэрт “Замкавыя забавы ў Нясвіжы”, падрыхтаваны пастановачнай групай, якую ўзначаліла рэжысёр Ганна Маторная. Але і гэта яшчэ не ўсе музычныя падарункі для гледачоў — унікальныя канцэртныя праграмы праходзілі у Тэатральнай зале замка. У праграме “Музычныя легенды старажытнага замка” ажылі старажытныя легенды і паданні. Потым у 15.30 можна было пачуць хіты, вядомыя ў Савецкім саюзе, у канцэрце “Песні Вялікай краіны”. Іх выканаў струнны квінтэт “Серэнада” і салісты оперы тэатра. Сёння ў Тэатральнай зале струнны квартэт “Vivat-quartet!” адкрыў “Музычную скарбніцу Нясвіжа”. А “A.M.A.D.I.S. Brass” прапанаваў ўвазе гледачоў праграму “Нясвіжскі кактэйль”.

Не прапусціце магчымасць сустрэцца з вялікім мастацтвам!

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!