Праект закона аб удасканаленні сацыяльна-эканамічнай палітыкі разгледзелі на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Палажэнні законапраекта закранаюць практычна ўсе сферы: інвестыцыі і фінансы, умовы для вытворчай дзейнасці, транспарт і лагістыку, сацыяльныя гарантыі насельніцтву.
“Нягледзячы на тое, што прапануемыя меры маюць часовы характар (як я сказаў, да канца 2023 года), кожная з іх даволі сур’ёзная і ўносіць істотныя змяненні ў дзеючае рэгуляванне асобных працэсаў. І вось тут (гэта перш за ўсё парламентарыяў датычыцца, ім давядзецца разглядаць закон) нам гэтымі “часовымі мерамі” не разбалансаваць бы і не дэстабілізаваць сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне, — заўважыў Прэзідэнт. — Як мне дакладваюць, мэтай падрыхтоўкі закона з’яўляецца імкненне ліквідаваць негатыўны ўплыў заходніх санкцый на эканоміку Беларусі”.
Шэраг мер у законапраекце накіраваны непасрэдна на абарону дзяржаўных інтарэсаў і ўмацаванне эканамічнай бяспекі краіны. Аднак ёсць і пытанні кардынальнага перагляду практыкі рэгулявання некаторых напрамкаў. Напрыклад, прапануюцца мытныя і падатковыя адтэрміноўкі, мараторый на рост маёмасных падаткаў, забарона на выбарачныя праверкі, адтэрміноўкі пагашэння спажывецкіх крэдытаў і крэдытаў на жыллё грамадзянам, а таксама забарона на павелічэнне ў 2022 годзе тарыфаў на цеплазабеспячэнне і электрычную энергію.
“Ураду даручана прыняць рашэнні. Пры неабходнасці, калі патрэбна ўзгадненне з кіраўніком краіны, ён гэта ўзгадненне дасць, — расказаў журналістам пасля нарады Мікалай Снапкоў. — Мы будзем старацца, каб усё было імплементавана ў бліжэйшы час”.
Па інфармацыі БелТА.