Сёння наш горад прымае XXVI свята мастацтваў “Музы Нясвіжа”. Канцэрты ў рамках гэтай вялікай мастацкай імпрэзы праходзяць на чатырох канцэртных пляцоўках: у гарадской ратушы, Тэатральнай зале Нацыянальнага гісторыка-культурнога музея-запаведніка “Нясвіж”, касцёле Божага Цела і раённым цэнтры культуры.
Мастацкі кіраўнік фестывалю і галоўны дырыжор Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” Максім Рассохо асабіста правёў усе канцэрты, дапаўняючы выдатную музыку цікавымі звесткамі аб творах і кампазітарах.
Падрабязнасці падзеі — у бліжэйшых нумарах “НН”.