Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода -1 °C

Дзякавалі сведкам Вялікай Айчыннай вайны

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 3

Пост опубликован: 14.05.2022

Напярэдадні Дня Перамогі на Нясвіжчыне традыцыйна віншавалі ветэранаў і пацярпелых у Вялікай Айчыннай вайне. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі і яго намеснік Аляксандр Балцянкоў уручылі паважаным ветэранам пісьмы-трохкутнікі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і віншавальныя паштоўкі ад райвыканкама.

У традыцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, дырэктар РТЦСАН Андрэй Петручэня, начальнік групы прызыву ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў Вольга Кныш, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Кацярына Іюльская, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, а таксама таленавітыя артысты і маладое пакаленне.



Са шчырай усмешкай вітала гасцей малалетні вязень вайны Ганна Васільеўна Суднік

Свае падарункі паважаным ветэранам перадалі СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, Нясвіжскі хлебазавод ААТ “Барысаўхлебпрам”, ТАА “Еўраторг”.
Сведкі Вялікай Айчыннай з удзячнасцю прымалі віншаванні і падарункі ад гасцей і ў сваю чаргу жадалі ўсім, хто завітаў да іх, моцнага здароўя і мірнага неба. Бо ветэраны і пацярпелыя ў той жудаснай вайне як ніхто іншы ведае кошт такіх звыклых для нас паняццяў.
Неаніла ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!