Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.16 |
Погода 0 °C

«Беларусь памятае»: непарушная вяршыня нашай гісторыі

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 14.05.2022

Сёлета беларускі народ адзначае 77-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Несвіжане і госці горада разам з усёй краінай раздзялілі радасць гэтага свята. Свята, якое аб’яднала пакаленні, аб’яднала ўсіх, хто памятае аб бессмяротным подзвігу бацькоў, дзедаў і прадзедаў.

Па традыцыі Вялікі майскі дзень пачаўся каля Брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі пры вызваленні Нясвіжа. Там прайшоў святочны мітынг, прысвечаны воінам-вызваліцелям і ўсім ахвярам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Зорку з чырвоных гваздзікаў ад Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў на гранітную пліту ўсклалі адпаведна Аляксандр Ломскі і Валерый Лазюк.



У знак вечнай памяці аб загінулых увянчалі помнік гірлянды славы і вянок ад усіх ветэранаў і моладзі Нясвіжчыны. Нераўнадушныя прысутныя таксама выказалі сваю па- дзяку ахвярам тых жудасных часоў, усклаўшы шматлікія жывыя кветкі да Вечнага агню. Памятныя вянкі ўпрыгожылі і помнік-стэлу вызвалення па вуліцы Савецкай.
Асноўныя святкаванні прайшлі на цэнтральнай плошчы і ў скверы каля фантана. У другой палове дня прысутных чакалі канцэртна-забаўляльная праграма, тэматычныя пляцоўкі, выставы народнай творчасці, дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя рады.
Спачатку погляды гледачоў былі прыкаваны да амфітэатра, на якім разгортвалася барацьба ў конкурсе “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Кожны з удзельнікаў адказна падышоў да свайго выступлення: выканаўцы прадумалі вобразы, стараліся як мага кранальней выканаць нумары — са сцэны гучалі і даўно вядомыя песні, і новыя, сучасныя. Першымі ў намінацыі “Саліст-вакаліст” ва ўзроставай групе 6 — 9 гадоў сталі Кірыл Александровіч (Гарадзейскі ЦК) і Самуіл Мелаян (СШ №3 г. Нясвіжа), у той жа намінацыі сярод падлеткаў 10 — 13 гадоў першае месца занялі Веста Касцюк (СШ №1 г.п. Гарадзея)

і Кіра Каваленка (Нясвіжская гімназія). У катэгорыі 10 — 13 гадоў па- дзяка аб’яўлена дзіцячай вакальнай студыі “Хвілінка”(ГЦК). Першае месца ў катэгорыі 14 — 17 гадоў узяла салістка цэнтра дзіцячай творчасці Маргарыта Сіліч, а сярод выканаўцаў 18 — 24 гадоў пераможцамі сталі Валерый Чучман (Нясвіжскі РЦК) і Алеся Краснашчокава (Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр). Падзяку ў намінацыі “Ансамблі” (25 — 31 год) атрымалі Юлія Коўш і Альбіна Пятліцкая, якія прадстаўлялі Сноўскі сельскі цэнтр культуры. Усе пераможцы атрымалі падарункі ад Нясвіжскага РК ГА “БРСМ”, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Нясвіжскай РА ГА “Беларускі Саюз жанчын”.
Далей прысутным дарыў свае нумары народны ансамбль песні “Ланская бяседа”, затым — дзіцячую забаўляльную праграму арганізавалі работнікі і прадстаўнікі цэнтра дзіцячай творчасці раёна. На працягу ўсяго святкавання на плошчы былі размешчаны шматлікія тэматычныя пляцоўкі, выставы народнай творчасці, праводзіліся конкурсы і інтэрактывы. Жадаю- чыя змаглі пакаштаваць салдацкую кашу, ацаніць магутнасць і трываласць ваеннай тэхнікі, якую прадставіла 85-я вайсковая часць сувязі, і нават прасачыць за тым, што адбывалася вакол з вышыні птушынага палёту пры дапамозе аўтакаленчатага пад’ёмніка (заўв. аўт. — ратавальнікі Нясвіжскага РАНС арганізавалі цэлую серыю заданняў, выканаўшы якія можна было падняцца на вышыню).
У скверы каля фантана душэўныя кампазіцыі гучалі ў выкананні салістаў і творчых калектываў Нясвіжчыны. Там жа на працягу гадзіны музыку “Квітнеючага мая” дарыў прысутным духавы аркестр Нясвіжскага РЦК пад кіраўніцтвам Кірыла Марыніча.
У шэсць гадзін на ратушнай плошчы распачаўся тэатралізаваны гала-канцэрт “Беларусь памятае”. Творчыя нумары суправаджаліся інсталяцыямі. У адпаведнасці з храналогіяй падзей, якія прынесла з сабой вайна — ад чэрвеньскага выпускнога да майскай перамогі (заўв. аўт. — усяго было 5 інсталяцый: “Пачатак вайны”, “Вайна”, “Беларусь-партызанка”, “Памяць” і “Перамога”) — яны змянялі адна адну на працягу ўсяго канцэрта. Самымі пранізлівымі момантамі пастаноўкі сталі кадры кінахронікі, партрэты загінулых салдат і “бессмяротны полк”, утвораны дзецьмі з белымі шарыкамі ў руках, якія былі выпушчаны ў неба як сімвал памяці, чысціні і свабоды.
Завяршылася агульнае святкаванне канцэртам спявачкі Влады і артыстаў беларускай эстрады — дуэта баяністаў-віртуозаў і кавер-групы “In Vino”.
Дзень 9 Мая стаў сапраўдным святам патрыятызму і яднання, бо Вялікая Перамога назаўсёды застанецца гераічнай і непарушнай вяршыняй гісторыі нашай краіны.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!