Меню
Курс $  3.17 | €  3.51 | ₽100  3.71 |
Погода -3 °C

Дзве сястры: Расія — Беларусь на міжнароднай прасторы

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 4

Пост опубликован: 01.04.2022

Праект пад такой назвай распрацавалі ўдзельнікі Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Гэта суполка ставіць сваёй мэтай падтрымку рускамоўнага свету ў розных краінах, у яе ёсць і беларускае адгалінаванне. Асноўнае патрабаванне — каб у выдаваемых альманахах паэтаў і пісьменнікаў былі творы на рускай і беларускай мовах. У міжнародную асацыяцыю ўваходзяць аўтары з 46 краін, а створана яна была энтузіястамі літаратурнай творчасці ў 2014 годзе.



Група прадстаўнікоў МАПП ужо наведалася і ў наш Нясвіж, тады ж адбылася прэм’ера кнігі “Дзве сястры: Расія — Беларусь”, у якой змешчаны творы 33-х аўтараў. Сустрэча атрымалася цёплай і запамінальнай, бо праходзіла ў фармаце сяброўскага дыялогу. Паэтэса Тамара Кавальчук з Асіповіч адзначыла важнае значэнне выдадзенай кнігі, прачытала ўласныя вершы. Асабліва кранальным быў твор “Храни, Господь, две родины мои — Беларусь и Россию”. Паэт і публіцыст Аляксандр Андрэенка з Ліпецка падзяліўся ўражаннямі пра Брэсцкую крэпасць і Хатынь, пра Дрэздэнскі Трэптаў парк, дзе пакланіўся скульптуры савецкага салдата. Эмацыянальным і захапляючым было выступленне Наталлі Саветнай. Яна напісала кнігу пра жыццё землякоў у тыле ворага ў час вайны, для чаго збірала ўспаміны відавочцаў тых падзей.
Госці падарылі раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы свае зборнікі.
МАПП аб’ядноўвае людзей не толькі шляхам друку, але і на прасторах інтэрнэта. Гэтай справай занялася несвіжанка Зоя Капуста. Яна вядзе радыёпраграму “Вас вітае Беларусь” на станцыі “Акіян плюс”, якая трансліруецца на многія краіны.
Зоя Капуста друкуецца ў выданнях Літвы і Польшчы, праводзіць творчыя вечары. Летась стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
— Калі ў нас на сувязі замежнік, цікаўлюся, ці ёсць беларускія карані, што ведаюць пра нас, — гаворыць Зоя Мікалаеўна. — Аказваецца, такіх нямала, і ўсе з цеплынёй гавораць пра Беларусь, лічаць яе аазісам дабрыні і святла. Калі чуеш станоўчыя водгукі ад жыхароў Ізраіля ці Закаўказзя, узнікае гонар за сваю краіну і жаданне знаходзіць яшчэ больш творчых і цікавых людзей.
Людзі, якія раней не захапляліся паэзіяй, пасля радыёперадач пранікліся ёю, палюбілі творчасць. І галоўнае — беларускія таленты загучалі, выйшлі на міжнародную прастору, набылі шырокую аўдыторыю. Кожны жадаючы можа ўзяць удзел у перадачы, гаварыць як роўны з роўнымі на блізкай яму мове на хвалюючыя тэмы. А гэта так неабходна, бо збліжае ўсіх незалежна ад нацыянальнасці і веравызнання, каб жыць у міры і сяброўстве.
Раіса ХВІР, г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!