Меню
Курс $  3.17 | €  3.53 | ₽100  3.74 |
Погода 4 °C

Аб дадатковых шляхах супрацоўніцтва з Кітаем з улікам сітуацыі ў рэгіёне і санкцый супрацоўніцтва з Кітаем з улікам сітуацыі ў рэгіёне і санкцый

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

Пост опубликован: 15.03.2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Кітаю намеціць дадатковыя шляхі супрацоўніцтва з улікам сітуацыі ў рэгіёне і санк-цый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Се Сяаюнам, перадае карэспандэнт БелТА.



“У сувязі з тымі падзеямі, якія складваюцца ў нашым рэгіёне, нам варта коратка абмеркаваць гэту сітуацыю і намеціць дадатковыя шляхі супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Пры гэтым я хачу падкрэсліць: я не настойваю на тым, каб у сувязі з тымі санкцыямі, якія ўведзены супраць Расіі і Беларусі, Кітай нёс нейкую адказнасць і нешта губляў”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.

“У гэтай сітуацыі нам трэба выбудаваць і знайсці тую мадэль узаемаадносін і супрацоўніцтва, якая адпавядала б інтарэсам дзвюх краін. Гэта наша мэта, кіраўніцтва нашай краіны. Яна заўсёды была такой. Але цяпер некаторыя рэчы маюць патрэбу ў канкрэтызацыі. На гэту тэму я і хацеў бы пагаварыць сёння з вамі і прасіў бы вас данесці гэта да кіраўніцтва, Старшыні КНР для таго, каб яны больш поўна былі інфармаваны аб нашай пазіцыі і нашых дзеяннях у гэты няпросты час у Цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне”, — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пад-крэсліў, што развіццё адносін з КНР з’яўляецца важнейшым прыярытэтам у знешняй палітыцы і эканоміцы Беларусі. “Знешнеэканамічныя, знешнепалітычныя аспекты адыгрываюць важнейшую ролю. Мы нямала зрабілі за апошнія гады, асабліва за той час, калі Старшынёй стаў і да гэтага часу з’яўляецца Сі Цзіньпін. Вельмі вялікі сябар беларускага народа. У нас з ім склаліся вельмі добрыя адносіны. У яго перыяд старшынства беларускі народ па-сапраўднаму даведаўся, што такое Кітай, кітайскі народ. Наш народ даведаўся, хто з’яўляецца нашым сябрам, у тым ліку і кітайскі народ”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелтА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!