Пётр Крайко, жыхар аграгарадка Сноў, пенсіянер:
— За навінамі сачу, са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь азнаёміўся. Згодзен з імі. На рэспубліканскі рэферэндум 27 лютага пайду, каб прагаласаваць за абноўлены Асноўны Закон нашай дзяржавы. Я, дарэчы, заўсёды хадзіў на галасаванне.
А цяпер звярнуся да Канстытуцыі, канкрэтна — да артыкула 18. У ім запісана: «Рэспубліка Беларусь выключае ваеннную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў адносінах да іншых дзяржаў». Мы ўзаконім гэтым самым свой прынцып, сваю ментальнасць, сваю выдатную рысу: беларускі народ ніколі не быў агрэсарам. Гэта правільна, падтрымліваю. Навошта нам вайна?! Я — за мір, за спакойнае жыццё. Будзем і далей жыць на сваёй роднай зямлі, з верай у добры, светлы заўтрашні дзень.
«Мы, беларусы — мірныя людзі…», «Разам з братамі мужна вякамі мы баранілі родны парог…». Гэта радкі з Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. Нашы продкі за сваю волю, за сваю і нашу свабоду аддавалі жыццё. І цяпер абавязак нашчадкаў — захаваць нашу Беларусь квітнеючай, развітай краінай.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.