“Нацыя можа адбыцца тады, калі ёсць гістарычная памяць ”.
Мікалай Шчокін,кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.
— Трэба сказаць, што гістарычная памяць, патрыятызм павінны быць сфармі-раваны ў нас на генным узроўні. Наша дзяржаўнасць, наш суверэнітэт літаральна выпакутаваны нашым народам у яго шматвекавой гісторыі. Геапалітычна наша тэрыторыя знаходзіцца якраз у такім месцы, у цэнтры, што праз яе праходзілі не толькі гандлёвыя шляхі, не толькі прыходзілі да нас культурныя дасягненні. Яна была тэрыторыяй шматлікіх войнаў, і не толькі Вялікай Айчыннай. Кожнага другога жыхара страцілі ў ХVII стагоддзі, кожнага трэцяга — у пачатку ХVIIІ стагоддзя. Была разрушана эканоміка, не заворваліся палі, знікалі цэлыя гарады з твару зямлі. І нашаму народу трэба было мець вялікае цярпенне, вялікую мужнасць, стойкасць, працавітасць, каб падняцца, аднавіць усё з руін і дасягнуць вышынь еўрапейскага ўзроўню, — гаворыць настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Нясвіжскай СШ №1 Валянціна Хілько. — З часоў яшчэ Полацкага княства, з часоў Вялікага Княства Літоўскага мы можам гаварыць аб наяўнасці нашай дзяржаўнасці. Мы не без роду і племені. І павінны фарміраваць гэтую гістарычную памяць, ведаць пра тое, што адбывалася і адбываецца ў нас.
У сувязі з тэмай, што зараз абмяркоў-ваецца, што ва ўсіх на слыху — тэма гістарычнай памяці — узгадваюцца вершаваныя радкі, прысвечаныя Еўфрасінні Полацкай, нашай выдатнай асветніцы:
Мове, адзінай дзяржаве
Шчэ толькі злучацца —
Свет нас прымаў як народ
Па адной палачанцы.
Па Еўфрасінні Полацкай.
А колькі яшчэ было слынных гістарычных асоб, прадстаўнікоў беларускага народа, пра якіх, на жаль, не ўсе памятаюць. А трэба пра іх ведаць.
Часам людзі чытаюць нейкую інфармацыю ў інтэрнэце і пытаюцца: “А вы ведаеце?..”. Адказваю ім: “Гэта і школьнікі ведаюць, таму што даўным даўно напісаны падручнікі гісторыі”. Мы чамусьці да сваёй гісторыі звяртаемся мала. Хутчэй пачуеш: “Вось за мяжой…”. А ведаць гісторыю Беларусі трэба. І ганарыцца перш за ўсё сваімі дасягненнямі, сваімі людзьмі.
Колькі прыкладаў мужнасці і гераізму можна прывесці з трагічных старонак Вялікай Айчыннай вайны! Я шмат гадоў у сваіх класах праводжу ў маі ўрокі “Гісторыя сям’і — гісторыя вайны”. У мінулым годзе гэта былі пятыя класы. Дзеці яшчэ маленькія, гэтую тэму прахо-дзяць у 9 класе. Але трэба было бачыць, як чулліва дзеці расказвалі пра сваіх прабабуль і прадзядуль, якія цяжкасці тыя перажывалі. Адна дзяўчынка апавядала пра сваю прабабулю з вёскі Прусы. Гэта вёска была спалена фашыстамі тры разы. Дзяўчынка гаварыла, і ў яе слёзкі стаялі ў вачах… Школьнікі прыносілі на мера-прыемства ўзнагароды, пасведчанні, дакументы, фотаздымкі сваіх родных. У канцы ўрока дзеці пыталіся: “А можна мы яшчэ пра сваякоў і знаёмых раскажам на наступным ўроку?”. Лічу, што гэта вельмі важна.
— Неабходна болей знаёміцца з гістарычнымі помнікамі Беларусі, знаёміць з імі дзяцей. Усё імкнёмся ехаць кудысьці далёка. Хаця побач з намі Музей слуцкіх паясоў у Слуцку, побач — Навагрудак, Косава. Не кажучы ўжо пра Мінск і яго наваколле. Велізарная колькасць музеяў, пачынаючы ад этна-графічных і заканчваючы Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музеямі выдатных беларускіх дзеячаў.
У Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь унеслі навелу аб тым, што захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа з’яўляецца абавязкам кожнага. Гэта правільна. Не ведаючы гісторыі, не памятаючы не толькі слаўных яе старонак, але і трагічных, мы як нацыя можам згубіцца, — упэўнена Валянціна Станіславаўна.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.