Сольны святочны канцэрт “Зімачка”, прымеркаваны да дня нараджэння Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”, адбудзецца 15 студзеня ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У першым аддзяленні публіка ўбачыць нумары, у якіх адлюстраваны беларускія зімовыя святы і абрады. “Праграма ахоплівае пэўны часовы перыяд жыцця беларускіх людзей — зіму. Гэта пара года, калі на першы погляд здаецца, што жыццё замірае і ўсё спыняецца да вясны. На самай справе гэта цікавы, паэтычны перыяд, поўны ўсялякіх займальных падзей”, — адзначыў заслужаны артыст Беларусі, артыст балета вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Васіль Прыходзька.
Па інфармацыі БелТА.